З палёў Заходняй Беларусі (1927)/V/Месячыку-месяц…

На постаці ⁂ Месячыку-месяц…
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
⁂ О, гэта аповесьць звычайна й каротка…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Месячыку-месяц…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Месячыку-месяц.
Срэбненькія рожкі!
З-за хмарынкі, месяц,
Выгляні хоць трошкі.

Бедная галоўка,
Што ня мае долі:
Дажынаць сьвякроўка
Кінула на полі.

Супраць ночы цёмнай
Ледзь дамоў вяртаю,
Цішынёй таёмнай
Цемната пужае.

Мгліца ў вочы лезець,
Ня відаць дарожкі,
Месячыку-месяц,
Срэбненькія рожкі.

1923 г.