З песень адзінокага (Дарашкевіч)

З песень адзінокага
Верш
Аўтар: Янук Дарашкевіч
Крыніца: Маркотныя зоркі, 2014

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Прысвячаю П. А. Крачэўскаму

І нудна, і цяжка на сэрцы,
Прывету нідзе не відаць.
Здаецца б, нястрашна і ўмерці,
Благое жыццё скаратаць.
Як вецер мятлічку лістае,
Як лес непагодай шуміць
Так смутак душу мне з’ядае,
Так сэрца без сэрца баліць.
Зірну я на яснае неба,
Зірну на сяло пад гарой,
Я чую: цябе нам не трэба –
Ты будзеш жыць век сіратой.