З прывітальнай прамовы ў Мінску (1919)

З прывітальнай прамовы ў Мінску (1919)
Аўтар: Язэп Пілсудскі
Крыніца: pawet.net

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Шчыра дзякую за выказаныя мне, як Галаве польскага войска і Польскай дзяржавы, прывітанні. Як сын гэтае зямлі, я добра ведаю гаротнае палажэнне яе, якое было заўсёды доляю яе насельніцтва. Дзяды нашыя не бачылі ніколі нічога лепшага за гвалт, мукі і злачынствы. Кожнага жыхара гэтай зямлі прымушалі прызнаць тое, што яму гвалтоўна дыктавылі. Нараджаліся людзі ў няволі. Нараджаліся нявольнікамі і не маглі дыхнуць вольна, як іншыя людзі. Надышла гэтая вялікая вайна, вялікая хваля разрухі. Яна пракацілася па гэтай зямлі ад краю ў край, і на працягу 5-ці гадоў тутака гуляў самы злосны гвалт над душамі і сэрцамі жыхароў. Усе мары, усе ідэалы, усё лепшае забівалася ў душах людзей або пакаралася таму, чаго вымагалі гвалтаўнікі. Польскае войска, якім я маю гонар камандаваць, усюды нясе вызваленне і свабоду. Польшча йдзе на ўскраіны не дзеля таго, каб навязваць сваю волю. Я выдаў Адозву, пацьверджаную вышэйшай уладаю - Польскім Соймам, што гэтай зямлі ніхто і нічога гвалтам накідаць не будзе, яна будзе вольнаю, і само насяленне вырашыць формы свайго палітычнага быту.

Я даў слова і трымаюся яго моцна. Насельніцтва будзе паклікана да выбараў органаў мясцовага самакіравання, а затым надыдзе час, калі вы зможаце выказаць свае думкі і пажаданні пра дзяржаўны лад. І ў першым, і ў другім выпадках дадзеная будзе поўная свабода, без усялякіх рэлігійных, нацыянальных або класавых абмежаванняў. Я буду ганарыцца Польшчаю, польскім войскам і самім са­бою, калі змагу даць гэтай зямлі найвышэйшы дар, з якога яна гэтулькі часу не карыстала, - дар волі. Жадаю вам поўнага поспеху ў працы, якая ў атмасферы поўнай волі, з'яднае ўсіх. Пакуль я буду камандаваць польскім войс­кам - я гарантую вам дакляраваную свабоду. Я веру і спадзяюся, што гэтая зямля, як асобная адзінка, зойме належнае ёй месца ў сусветным ліку дзяржаўных народаў