З румынскіх эцюдаў
Сон Аўтар: Мікола Сурначоў 1944 |
Апошняя мазанка
Пусціла апошні дымок.
Стаіць румын ля мазанкі,
Стаіць — не ступіць крок.
А вецер рве за крыссе
Прадымлены армяк.
Румын невясёлы — Румын ад слёз размяк...
Не нам карміцца слёзным хлебам!
Нам свой, рускі, несці не хапае рук.
Падае баец кусок хлеба
І важна кажа: — Еш, хлапчук!
Дванаццаць немцаў
Зачапілі за бугарок руды
Сто дваццаць румынаў і загадалі:
— Страляй!..
І радзяцца румыны,
Як з гэтае бяды
Хутчэй уцячы,
Каб не трапіць у рай.
Як уцячы?
Крычы не крычы — Глядзяць у румынскія спіны
Нямецкіх кулямётаў лычы.
А Прут пеніць,
Крышыць крыгі,
І праз стынь яго я ўдаль крычу:
— Мы прыйшлі к табе, радзіма мамалыгі,
Знішчыць берлінскую саранчу!
Уставай, Румынія, з попелу, галечы.
Усміхніся шчыра, шэрае сяло.
Мы да вас часова — Выпроствай плечы,
Бяры ў рукі новае святло!
1944