Заранкі (1924)/З чужыны

(Пасля перасылкі з З чужыны (Журба))
Песьня над калыскай З чужыны
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Васкрос край…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ЧУЖЫНЫ.

З сьветлай воляй, край мой родны!
Шлю прывет табе,
Шлю з далёкае краіны,
Дзе так сумна мне.
Толькі ўспомніў цябе, краю,
Я у чужыне —
І забілась сэрца моцна,
Радасна ў мяне, —
Што ачнулася старонка,
Змрок дзе панаваў,
Што народ, заварушыўся;
Голас свой падаў;
Што ён скінуў путы рабства
І к сьвятлу ідзе,
Гымны волі, гымны працы
Весела пяе;
Што ў руках трымае моцна
Свой чырвоны сьцяг
І рухае цьвёрдым крокам
Ён на новы шлях…
Хай-жа й далей йдуць упарта
Сейбіты твае
І кідаюць жменяй поўнай
Зерняты свае.
Хай насеньне ў вольным краю
Дасьць свой моцны плён;
Хай ўзрастае крей мой родны,
Хай красуе ён!