Каб жыць, сьпяваць і не старэць… (1931)/Фабрычная вясна/Фабрычная вясна…

Каб жыць, сьпяваць і не старэць… Фабрычная вясна…
Верш
Аўтар: Юлі Таўбін
1931 год
Трамвай…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ФАБРЫЧНАЯ ВЯСНА

Сонечным вясёлым зайкам
Устрывожана сьцяна.
І з расшпіленаю майкай
Ідзе фабрычная вясна,

Коміны вільготна дышуць,
Ў кожным русе колаў — сьмех
І вясна, —
Вясна калыша
Кожны цэх.

Гэй, давай
Вясёлы Май, —
Расхлістаем грудзі маем…
„Восень“, —
Кажа каляндар, —
Мы яго не запытаем…

Лістапад лісты залоціць.
Сэрцы травеньскія ў нас.
Постаць лёгкая ў палёце —
Ідзе фабрычная вясна.

Мы вясну нясем з сабою
Цэлы год —
Вясновы сьмех.
Дыша сьвежаю вясною
Кожны цэх.

Чуеш, край!
Вясёлы май, —
Расхлістаем грудзі маем.
Каляндар ня злоўжывай —
Мы цябе не запытаем.

Сэрца з сэрцам —
Быццам скуты
Думка кратае адна…
На заводы, шахты, гуты
Прышла фабрычная вясна.
Вуліцы гудкамі клічуць:
— За ра-бо-ту, кожны цэх!
І з абліччам
чараўнічым
Лістапад нясе нам сьмех.

Уздымай.
Вясёлы май —
Захвалюем грудзі маем…
Сьветлы край —
Старану
У фабрычную вясну
Убіраем.

1926