Кадук
Паданне
Аўтар: народ
Крыніца: http://skarby.in/kaduk.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Кадук — страшэнная пачвара. Ні чалавек, ні звер, але больш падобны на звера з вялізнай калматаю галавою і шырокаю, ледзь не да вушэй, пашчаю. Як выскаліцца, хочаш не хочаш, а спруцянееш: здаецца, праглыне цябе разам з касцямі і вантробамі.

Людзі, злуючыся, часам кажуць: «Каб Кадук яго ўзяў!» альбо «Вазьмі яго Кадук!..»

Кадук не заўсёды бярэ, бо мае сілу толькі ў ліхую хвіліну, што выпадае на ўсходзе сонца, у поўдзень і поўнач.

Напэўна, людзей зусім не засталося б, каб гэтая пачвара магла прыходзіць, калі ёй уздумаецца. Кадук не мае ўлады над чалавекам, а чакае, пакуль хтосьці яго пакліча. І прыбягае ён у такі ліхі момант, калі што ні папросіш — усё збудзецца.