Казак (Чачот/Трашчкоўская)

Казак
Верш
Аўтар: Ян Чачот
Пераклад: Зоф’я Трашчкоўская

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Расце явар на прыгорку,
Явар зеляненькі,
Ў чужой вёсцы прападае
Хлопец маладзенькі.

“Гіну, гіну, прападаю,
Пара уміраці,
Прасі, дзеўча, прасі, міла,
Штобы прыйшла маці”.

Прыйшла маці, прыйшла маці
І горка ўздыхнула,
Калі на свайго сыночка
Мілага ўзглянула.

“Ой, дзіцятка, ой ты, сыну,
Сыночку мой мілы,
Ты не слухаў бацьку, маці −
Дайшоў да магілы”.

“Прашу, маці, прашу, маці,
Хораша хавайце:
Усе звоны няхай звоняць,
Музыку зайграйце.
Няхай мяне не хаваюць
Людзі нанятыя,
Толькі хлопцы з нашай вёскі,
Хлопцы маладыя”.