Калі ты вянок сплятала
Калі ты вянок сплятала Верш Аўтар: Аляксандар Алесь Пераклад: Анатоль Зімёнка Крыніца: Полымя 8 1927 |
КАЛІ ТЫ ВЯНОК СПЛЯТАЛА…
О. Олесь
Калі ты вянок сплятала —
Разлучылі нас адразу…
Мы ўздыхнулі, разышліся,
Каб ня стрэнуцца ні разу…
Ты даўно ўжо вышла замуж,
Маю дзетак, сам я — сівы…
Ці шчасьліва ты — ня знаю…
Ня пытай — ці я шчасьлівы!
Год таму, якраз улета,
Я ў сяло сваё заехаў —
Не пазнаў я роднай хаты,
Нашай грэбелькі і вехаў.
Сам ня ведаю, што гэта?
Мусіць, грэблі шкода стала:
Але там, дзе мы скакалі,
Маё сэрца задрыжала…
Кажуць людзі, што нядаўна
Й ты сюды папала ў госьці
І што ўночы аж дасьвету
Усё плакала чагосьці…
Пераклад з украінскае А. Зіміонка.