Калі ў зямлю зерне кінеш…

Калі ў зямлю зерне кінеш…
Песня
Аўтар: Ян Чачот
Крыніца: http://bk.knihi.com/cacot/cacot5.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Калі ў зямлю зерне кінеш,
Нясе табе зёран ста;
Як зарыеш ў зямлю грошы,
Грошы табе паесць ржа.
Чаму ж багач гаршчок грошы
Ў сыру зямлю закапаў?
Штоб паела ржа чырвонцы,
Гаршчок грошай штоб прапаў.
Хто ведае, што смерць нясе:
Ці гарачка, ці пярун?
Як не скажаш, то не найдзе
Грошай тваіх сын-пястун.
Лепш бы купіць солі, мыла,
Нарогаў, сярпоў і кос,
І штоб сынок для прадажы
Ўсюды па сёлах павёз.
Меў бы і ты заработак,
Ўсё б дома было у нас;
Не ждалі б мы кварты солі,
Нім пройдзе жыдом шабас.
Не ржавелі бы чырвонцы,
Чорт не браў бы іх ў зямлі;
Не быў бы ты бедны з грошмі,
Ні бедны без грошай мы.