Камень-кравец
Камень-кравец Паданне Аўтар: народ |
Крыніца:http://bellib.org/legenda/item/legenda/legenda-115.html |
У незапомныя часы гэты камень меў цудадзейную сілу шыць адзежу, і навакольны люд карыстаўся з гэтага. Увечары яму прыносілі тканіну і прасілі:
— Сцяпан, пашый мне жупан!
І раніцаю атрымлівалі гатовую адзежыну.
Доўга так шыў камень, і яго назвалі «краўцом». Але аднойчы нейкая п'яная жанчына надумалася насмяяцца з каменя. Прынесла вечарам сукно, паклала на камень і сказала:
— Сцяпан, сшый мне ні тое ні сёе!
Калі яна раніцай прыйшла за адзежаю, дык аказалася, што тая сапсаваная: адзін рукаў прышыты там, дзе трэба, а другі прышыты да падолу, унізе... З таго часу кравец і пакінуў шыць.