Кардынальныя непарушныя правы 1791 г.

Кардынальныя непарушныя правы 1791 г.
Аўтар: Рэч Паспалітая
Крыніца: http://pravo.by/pravovaya-informatsiya/pomniki-gistoryi-prava-belarusi/kanstytutsyynae-prava-belarusi/akty-rechy-paspalitay/kardynalnyya-neparushnyya-pravy-1791-g/

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




студзень 1791 г.
Кардынальныя непарушныя правы 1791 г.
  1. Святая каталіцкая Рымская вера абодвух абрадаў Кароны Польскай і Вялікага княства Літоўскага будзе пануючай вечна.
  2. Каралём Польскім і вялікім князем Літоўскім можа быць толькі католік; каралевай таксама можа быць толькі каталічка.
  3. Пераход з Каталіцкай веры абодвух абрадаў у якую небудзь іншую заўсёды будзе лічыцца крымінальным злачынствам.
  4. Для ўсіх людзей іншага веравызнання, дапушчальнага ў дзяржавах Рэчы Паспалітай, будзе захаваны спакой ва ўсіх абрадах, пры умове, што ніводзін духоўны або свецкі начальнік не будзе мець права праследаваць іншаверцаў па прычыне веравызнання і абрадаў.
  5. Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае злучаныя вечнаю ўніяю, назаўсёды знаходзяцца ў непарушным саюзе, злучэнні, і трываласці і такімі павінны заставацца. Ніхто не павінен ні на якім сойме замяняць, а тым болей аддзяляць ад тэрыторыі дзяржавы якой небудзь часткі.
  6. Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае са ўсімі княствамі і землямі, з каторых складаецца дзяржава і ў будучым будзе складацца, цяпер і на заўсёды павінна заставацца вольнай дзяржавай і нікому не падлягаць. Рэч Паспалітая з'яўляецца і будзе назаўсёды дзяржавай вольнай і нікому непадпарадкаванай. Рэч Паспалітая састаўляе адно цэлае, сама можа моцна забяспечыць шляхетныя правы для народа, толькі яе ўстановам павінны ўсе падпарадкавацца; толькі сама дзяржава мае моц вызначаць падаткі на агульныя патрэбы і вызначанымі распараджацца; для агульнай абароны і аховы дзяржава трымае войска, якое толькі ёй вернае і падпарадкоўваецца ўладзе, каторая над ім вызначана; сама абвяшчае вайну, мір і заключае розныя трактаты; толькі сама свабодна выбірае каралёў, можа ўтвараць дзяржаўныя ўстановы і ведамствы, іх ліквідаваць, устанаўліваць тэрмін іх дзейнасці, прызначаць службовых асоб і прадстаўнікоў дьпламатычнай службы, і ва ўсякія ўстановы выбіраць, а таксама акрэсліваць парадак іх выбараў.
  7. Усялякая замежная гарантыя ўрада Польшчы супярэчыць незалежнасці дзяржавы, і прыніжаючая яе самаўладдзе з'яўляецца і будзе назаўсёды нядзейснай...
  8. Не можа ў дзяржавах Рэчы Паспалітай лічыцца правам і ўладаю тое, што бы не зыходзіла з выразнай дзяржаўнай волі, выказанай на соймах: ніводная дзяржаўная ўлада, нікому загадваць і прымушаць да выканання загадаў не будзе мець моцы, чаго не патрабуе права; не будзе магчы дазваляць сабе і нікому таго, што забараняе права, але не будзе ігнараваць, і ігнаравання дапушчаць у тым, што права абавязвае выконваць.
  9. Усе грамадзяне Рэчы Паспалітай шляхецкага стану і ўсялякага іншага грамадскага становішча, таксама чужаземцы, прыбылые, і якім небудзь спосабам у дзяржавах Рэчы Паспалітай знаходзячыяся людзі, правам пісаным да гэтага часу, і каторае будзе потым устаноўлена і напісана, будуць судзіцца тымі ўстановамі і ўладамі, якім па праву гэта належыць.
  10. Ніхто не павінен карыстацца юрыдычнай недатыкальнасцю: ні кароль, а ніякая дзяржаўная ўлада, ніхто гэтага права не павінен парушаць, апрач спецыяльна прадугледжаных правам выпадкаў.
  11. Свабода слова на сойміках і на сойме кожнаму шляхціцу ўрачыста забяспечваецца, і ні пад якой кольвек прычынай ён за гэта не можа падлягаць суду. Таксама свабода слова гарантуецца кожнаму грамадзяніну, нават на публічных з'ездах, разам з тым свае мыслі або прапановы, пісьмова ці паданыя друкам, з подпісам свайго прозвішча робіцца без патрэбы дазволу, без усялякай пад якой бы то ні было формы зачэпкі; але пад адказнасцю па суду, калі б хто пісьмова, або ў друку наўмысна прызываў да бунту, або калі б хто зняславіў свайго бліжняга. У справах рэлігійных і праступкаў супраць маралі захоўваецца духоўная цэнзура, а таксама апрабацыі духоўнай юрысдыкцыі пануючай веры.

Цытуецца ў адпаведнасці з тэкстам дакумента, змешчаным у выданні:

Volumina Legum. Т. IX, Кrakow. 1889. S. 203-204

Васілевіч, Р.А. Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі / Р.А. Васілевіч, Т.І. Доўнар, І.А. Юхо; Бел. дзярж. ун-т. Юрыд. фак.- Мінск: ВТАА «Права і эканоміка», 2001.- С. 109—110.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі (а таксама ў ЗША), бо, паводле беларускага заканадаўства, афіцыйныя дакументы (законы, судовыя рашэнні, іншыя тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару), а таксама іх афіцыйныя пераклады, дзяржаўныя знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі), не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў (арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Пра аўтарскае права і сумежныя правы»).


Падрабязней гл. у дакументацыі.