Кароткая гісторыя Беларусі (1910, кірыліца)/Із пад Слуцка, із пад Клецка

Із пад Слуцка, із пад Клецка
Верш

1910 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Із-за Слуцка, із-за Клецка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Із пад Слуцка, із пад Клецка
Едзе дружба маладзецка,
Ад княжаці із пад Мінска
Ваеваці места Пінска —
Места Пінска ваеваці,
Ад ляхоў абараняці.
Хоць прыйшлі — не далі рады,
Ўсе пагінулі ад здрады.
А я пайду ў пост вялікі
Да Турова, да Владыкі,
Каб малебен адслужыці,
Ды пакаюсь за грэхі,
Дзень і ноч буду маліці,
Дзень і ноч буду прасіці,
Каб загінулі Ляхі.