Кароткі нарыс псыхолёгіі/Віды складанае душэўнае дзейнасьці
← Элемэнтарныя псыхічныя зьявішчы | Віды складанае душэўнае дзейнасьці Артыкул Аўтар: Мікола Ільяшэвіч 1932 год |
Мысьленьне → |
ВІДЫ СКЛАДАНАЕ ДУШЭЎНАЕ ДЗЕЙНАСЬЦІ.
Разгледжаныя вышэй элемэнтарныя псыхічныя зьявішчы (чуцьцё, прадстаўленьне, уражаньне, ды інш.) служаць дзеля распазнаваньня акружаючага нас вонкавага сьвету. Толькі дзякуючы ім у нас паўстаюць больш складаныя псыхічныя працэсы. Складаная псыхічная дзейнасьць (так як і простыя псыхічныя зьявішчы) ёсьць нішто іншае, як усьвядомленая рэакцыя індывідуума (псыхофізычнага!). Чалавек рэагуе на вонкавыя прадметы ў выглядзе паводзінаў. А паводзіны ёсьць вынікам складаных псыхічных працэсаў. У абыймо складанае дзейнасьці душэўнае залічаем наступныя тры віды працэсаў: мысьленьне, пачуцьцё і волю.