Касар (Шаўчэнка/Бядуля)

Касар
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
Пераклад: Змітрок Бядуля

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Па-над полем ідзе,
      Не пракосы кладзе,
Не пракосы кладзе — горы.
Стогне зямля, стогне мора,
      Стогне ды гудзе!
      І касца ўначы
      Сустракаюць сычы.
Косіць ён, не спачывае,
Ні на кога не зважае,
      Нават не прасі.
      Не крычы, не прасі,
      Не кляпае касы,
Ці то прыгарад, ці горад,—
Нібы брытвай стары голіць
      Усё, што дасі.
      Мужыка й шынкара,
      Сірату кабзара;
Прыпявае стары, косіць,
Кладзе горамі пракосы,
      Не міне й цара.
      І мяне не міне,
      На чужыне сатне
Ды за кратамі задавіць,
Ніхто крыжа не паставіць
      І не спамяне.

У каземаце 1847