НІ кахайцёся, дзеўчаты,
Вельмі з маскалямі[1],
Бо маскалі чужы людзі,
Жыць ня будуць з вамі.
Маскаль любіць толькі жартам
І на жарты кіне,
Ў сваю бацькоўшчыну пойдзе,
А дзяўчына гіне.
Як адна то йшчэ нічога, Але й стара маці,
Што на сьвет яе радзіла,
Мусіць прападаці.
Сэрцэ вяне адзінока,
І долі-ня відна;
Людзі сэрца не спытаюць,
Толькі скажуць «стыдна».
Ні кахайцеся-ж, дзеўчаты,
Вельмі з Маскалямі,
Бо маскаль чужога роду, —
Жыць ня будзе з вамі.
На матулю Кацярына
Ўвагі не звертала,
Палюбіла маскалёнка,
Як сэрцэйко знала;
Спадабала маладога,
І ў садок хадзіла,
Аж пакуль сябе і долю
Там ні загубіла,
Клічэ маці на вячэру,
А дачка ня чуе;
Дзе гуляе з маскалёнкам,
Там і заначуе.
Цалавала, мілавала,
Кацярына тая,
Пакуль слава на сяло ўсё
Ні пайшла благая.
Хай сабе ўжо хоць сьвет цэлы,
Што хочэ, гавора;
Яна любіць, дык ня чуе, Што ўкралося горэ.
Аб вайне не самавіта
Вестка разыйшлася;
Маскалі пайшлі на турку;
Кася асталася,
Асталася, ні спазнала,
Што яе тут згуба,
Па міленькім як пеяці,
Патужыці — люба.
Абецаўся чорнабровы,
Калі ні загіне,
Абецаўся ён вярнуцца
К сваей Кацярыні,
Маскаліхай тады будзе,
Знаць ня будзе гора,
А, пакуль што, хай сьвет цэлы,
Што хочэ гаворэ.
Ні вясёла Кацярына,
Сьлёзы уцірае,
Бо на вуліцы дзеўчаты
Без яе сьпеваюць.
Ні бядуе Кацярына,
Вымыецца сьлёзкай,
Пабяжыць з ведрамі ў поўнач
Па ваду за вёску.
Каб ні бачылі, ня чулі
Ворагі дзяўчыны,
Выйдзе с хаты да крыніцы,
Стане пад калінай;
Там сьпевае, прымаўляе, Аж каліна плачэ;
Дамоў верніцца і рада,
Што ніхто ні бачыў.
Ні бядуе Кацярына,
Як ні ўчым нічога,
Гдядзіць толькі, пагледае
У вакно на дарогу.
Выгледае Кацярына, —
С паўгадка мінуло,
Штось заныло каля сэрца,
Штось пад ім кальнуло.
Знедужэла Кацярына,
Ледзьве дух зменяе…
Ачуняла, і ў запечку
Дзіцё спавівае,
А старые кумкі, свацьці
Матцы дакараюць,
Што ў яе і дзень, і ночку
Маскалі гуляюць,
„Маеш дочку чорнаброўку,
Ні сама і тая,
А ў запечку Маскалёва
Сына, спавівае,
Чорнаброваго прыдбала,
Сама пэўне ўчыла“…
Бадай-жэ вас, пустамелі,
Тое-ж ачмуціла,
Як і матку, што на сьмех вам
Сына спарадзіла, Кацярына, маё сэрцэ!
Што будзе с табою?
Дзе ты дзенешся на сьвеці
З малой сіратою?
Хто бяз мілаго спаткае,
Як сваіх, хто прыйме?
Бацька-маці ні пацешуць,
Жыць ня лёгка з імі.
Ачуняла Кацярына,
Калышэ дзіцятко,
І на вуліцу ў ваконцэ
Пагледае ўкрадкай,
Пагледае — не відаці,
Ці-ж то і ня будзе?
У садок пайшла-б паплакаць,
Дык сьмяюцца людзі,
Зайдзе сонцэ, Кацярына
Па садочку ходзіць,
Песьціць сына і вачыма
Па сьлядочках водзіць,
Вось тут мілаго чэкала,
Вось тут размаўляла,
А там далей… ах, сыночак!…
Дый ні дасказала.
Зелянеюць у садочку
Чарэшні ды вішні,
Як і ўперад, Кацярына
У садочак выйшла, Выйшла, ды ўжо не сьпевае,
Як даўней пеяла,
Як чужынца, маладога
Ў вішніку чэкайа,
Не сьпевае чорнаброўка,
Выклінае долі,
А тым часам варажбіткі
Чынюць сваю волі,
Сеюць гутаркі благіе…
Што-ж мае рабіці,
Каб быў мілы, даў бы рады,
Зумеў бы сцыніці.
Ды далёка чорнабровы,
Ня чуе, ні бачэ,
Як сьмяюцца з яе злыдні,
Як бяз уймы плача.
Мо забіты чорнабровы
За ціхім Дунаем?
Мо ў Маскоўшчыні ўжо нейдзе
Другую кахае?
Не, твой мілы ні забіты:
Ён жывы, здаровы,
І дзе-ж знайдзе ён такіе
І вочы, і бровы?
Ні край сьвета, у Маскве,
Ні на той бок мора,
Німа гэткай Кацярыны,
Каб здалась на горэ.
Ўмела маці красу даці
Сваёму дзіцяці, Ды ня ўмела тут на сьвеці
Шчасьця, долі даці,
А бяз долі твар белявы,
Як бы кветка ў полі,
Пячэ сонцэ, трэпле вецер,
Кожны рве паволі.
Умывай—жэ, твар дзявочы
Дробнымі сьлезамі,
Бо вярнуліся маскалі
Другімі шляхамі.
Сядзіць бацька, пахіліўшы
Галаву сівую,
І аб чымсьці сумна, сумна
Думае, бядуе.
Ля яго старая маці
Села на услоні,
І скрозь сьлёзы нарэкае,
На дачку гамоне:
„Што-ж? вяселейка, дачушка?
„А дзе-ж твая пара?
„Дзе сьвятліцы, дзе дружына,
Прыданкі, баяры?
У Маскоўшчыні, дзіцятка,
Ідзі-ж іх шукаці,
Дый нікому ні хваліся,
Што ў цябе ёсць маці.
На пракляцьце, на загубу
Цябе спарадзіла, Чаму лепей я дзіцяцей
Ночкай ні ўтапіла.
Пацешаліся-б гадзюкі,
А ні маскаляты
Ой ты, дзетка, маё дзетка,
Цьвеце мой завяты!
Як бы ягадку, як птушку
Песьціла, расьціла
На загубу… Эх, дачушка,
Што ты нарабіла?
Адплаціла… Пашукай-жэ
У Маскве сьвякрухі,
Ні хацела маці слухаць,
Дык яе паслухай!
Пашукай другой матулі —
Нойдзеш, прывітайся,
Будзь шчасьліва між чужымі,
Дамоў не вертайся!
Не вертайся, мае дзетка
З далёкаго краю…
А хто-ж костачкі мае тут
Без цябе схавае?
Хто заплача, як сіротка,
Па роднай па маці?
Хто цвяточкі на магілі
Будзе паліваці?
Па маей душы, хто грэшнай
Пацеры згаворэ?..
Ой ты, дзетка, маё дзетка!
Жаль ты мой ды горэ. Кінь саміх нас…“
Ледзьве, ледзьве
Паблагаславіла,
«Бог с табой!» ды, як ня жыва,
На дол павалілась.
Абазваўся стары бацька:
«Чаго зкджэш, нябога?»
Тая ў плач, загаласіла,
Ды к яму у ногі?
«Хоць ты мне даруй татулька
Што я нарабіла
Ня мей гневу, галубок мой,
Сакалок мой мілы!»
— «Бог ніхай табе прашчае
Ды добрые людзі!
Памаліся, ды йдзі з Богам…
Мне лягчэй мо будзе».
Ледзьве ўстала, пакланілась,
Выйшла са сьлезамі;
Асталіся бацька-матка
Дома сіратамі.
У садок пайшла вішнёвы,
Бога памаліла,
Узяла зямлі с пад вішні
На крыж зачапіла
Прашэптаўшы: „Ні вярнуся,
Ўжо с таго я краю,
Хай земля мяне чужая Ў чужыне схавае,
А сваей хоць жменька гэта,
Нада мною ляжэ,
Аб маей гаротнай долі
Чужынцам раскажа,
Ні расказывай галубка,
Дзе-б не захавалі,
Каб на сьвеці людзі грэшнай
Злом ні ўспаміналі.
Ты ні скажэш… Вось хто скажэ
Што яго я маці…
Мой ты Божэ! навучы, дзе
Мне сябе схавалі…?
Захаваюсь, мой сыночык,
Сама пад вадою,
Ты адмучышся за грэх мой
Круглай сіратою“.
Сумна вёскай паплелася
С плачам Кацярына,
Завязаўшыся хусьцінай,
Галубючы сына,
Выйшла з вёскі, азірнулась,
Сэрцэйко заныло,
Паківала галавою,
Дый загаласіла.
Стала ў полі пры гасьцінцы,
Як тая бяроза,
Як раса да ўсходу сонца,
Паліліся сьлёзы. За ня ўнімнымі: сьлезамі
І сьвету ні бача,
Толькі сына ўсё галубіць,
Цалуе, ды плача.
А дзіцятко, як анёлчык,
Нічога ні знае,
Толькі ручкамі малымі
Пазухі шукае.
Село сонца за дубровай,
Небо чырванее,
Ўцёрла сьлёзы, пайшла далей
З долею сваею.
Многа ў вёсцы было ўсякіх
Гутарак чуваці,
Ды ня чулі ўжо іх болей
Ні бацька, ні маці.
Гэтак вось на сьвеці людзі
Між сабой жыць любяць:
Таго вяжуць, таго рэжуць,
Той сябе сам губіць.
А за вошто? Хто іх знае…
Сьвет, бачым шырокі,
Ды німа, дзе прыхінуцца
Ў сьвеці адзінокім.
Тым дала ўсё чыста доля
Ад краю да краю,
А другім — адно мясьціну,
Дзе іх пахаваюць. Ой, дзе тые людзі — брацьця,
Што сэрца жадало?
З імі жыці, іх любіці…
Згінулі, — не стало.
Ёсць на сьвеці доля
С кім яна зжылася?
Ёсць на сьвеці воля,
Каму-ж дасталася?
Ёсць на сьвеці людзі,
Золатам зіяюць,
Здаецца пануюць,
А долі ні знаюць,
Ні долі, ні волі,
З нудою ды з горам,
Шаты надзеваюць,
А заплакаць сорам.
Забярыце скарбы,
Жывіце ў багацьці,
Мне пакіньце сьлёзы
Горэ заліваці,
Затаплю нядолю
Дробнымі сьлезамі,
Затапчу няволю
Босымі нагамі.
Тады я ня буду
Бедаваць ніколі,
Як сэрцэйко будзе
Гуляці на волі.
Стогнуць совы, сьпіць дуброва,
Зорачкі зіяюць;
Панад шляхам чэрадою
Начніцы гуляюць
Спачываюць зьмірна людзі
Што каго змарыло,
Каго шчасьце, каго сьлёзы,
Ночка ўсё закрыла.
Ўсіх цямненькая накрыла,
Як дзетачак маці,
Дзе-ж спачыла Кацярына?
Ці ў полі, ці ў хаці?
Ці на лузі пад капою
Сына забаўляе?
Ці ў дуброві с пад калоды
На ваўка чэкае?
Бадай-жэ вас, чорны бровы,
Нікому ня меці,
Чым праз вас бяду такую
Самахоць цярпеці,
А ешчэ што напаткае?
Будзе беда, будзе…
Сустранецца пясок жоўты
І чужые людзі.
Сустранецца сьнег і сцюжа,
А таго вось ці спаткае,
Што пазнае Кацярыну,
Сына прывітае.
З ім забыла-б чорнаброўка Шлях, пяскі і горэ,
Ён, як маці, прывітае,
Як брат загаворэ,
Будзем ждаці — а пакуль што
Атпачну ня многа,
Ды тым часам распытаю
На Маскву дарогу.
Ой далёкі шлях, браточкі!
Знаю яго, знаю…
Ажно сэрца халадзее,
Як успамінаю.
Перамерыў я калісьці,
Каб яго ні мерыць,
Раскаpаў-бы я аб гэтым,
Дый ці-ж тут павераць,
„Брэшэ, скажуць, „сякі-гэткі“,
(Ведама ня ў вочы),
„Словы кідае на вецер,
„І людзей марочэ“.
Праўда, людзі ваша праўда!
Дый на што ўсё знаці,
Што сьлезамі перэд, вамі
Буду выліваці.
Кожны мае гора, жалю
І сваіх на дзіва.
Ну іх!… Лепей пашукаймо
Люлькі і красіва,
Ды закурым, каб, як кажуць,
Дома не журылісь, Чымся баяць вам аб ліху,
Каб ешчэ прысьнілісь,
Хай лепш ліха возьме ліхі
Яж вось памяркую,
Дзе, кудою Кацярына
З сынульком мандруе.
Там за Кіевам, за Днепрам,
Гасьцінцам пад борам,
Чумакі[2] ідуць сьпеваюць
Свае песьні хорам.
На супроць іх маладзіца
Ідзе, як бы с прошчы,
Штось ня весела, маркотна,
Заплаканы вочы,
Звісла торба цераз плечы,
Лаплена апратка,
У ваднэй руцэ кій доўгі,
У другой дзіцятка.
Сустрэлася с чумакамі
Дзіцянё закрыла:
„Дзе ў Маскоўшчыну дарога?“
Так іх зачапіла,
— „У Маскоўшчыну? вось гэта…
Там… куды-ж, нябога?“ —
— „Ды ў Маскву іду… Надарыце?“ Бедную, чым змога“.
Далі грош ей… Затраелася:
Цяжка так збіраці,
Дый на што ей?.. А сыночка —
Ці ня шкода маці?
Ўцёрла, сьлёзы, пайшла далей,
Ў Браварох[3] спачыла,
І сыночку за медзяк той
Перніка купіла,
Доўга, доўга маладзіца,
Ўсё ішла, пытала;
Ўсяк было — ніраз пад плотам
З сынам начэвала,
Вось нашто здалося с чужынцом каханьне,
Каб пад чужым плотам сьлёзы выліваць;
Зважайце-ж, дзеўчаты на гэта бадзяньне,
Каб ні давялося Маскаля шукаць,
Як яна шукае і шукаці будзе.
Тады не пытайце, чаму лаюць людзі,
І чаму ня хочуць у хату пускаць!
Ні пытайцесь, чорнаброўкі,
Бо людзі ні знаюць:
Каго Бог пачне караці,
І людзі караюць, Людзі гнуцца бытцым лозы,
Куды вецер вее;
Сіраціні сонцэ сьвеціць,
Сьвеціць ды ня грэе.
Людзі-б сонца заступілі,
Як бы мелі сілу,
Каб сіротцы не сьвяціло
Сьлёзаў не сушыло.
А за вошта, Божа мілы!?
За што сьветам нудзе?
Што яна людзям зрабіла?
Чаго хочуць людзі?
Хочуць сьлёзаў… Ох ты, сэрца,
Ні плач Кацярына!
Ад людзей з сьлязьмі хавайся,
Мучся да загіну,
А каб твар ні марнаваўся
С чорнымі брывямі,
Да усходу ў цёмным лесі
Умывай сьлезамі,
Як памыеш, ні пабачуць,
І ні засьмеюцца,
А сэрцэйко атпачыне,
Пакуль сьлёзы льюцца.
Вось якое шчасьце бачьце, дзеўчаты,
Кацярыну кінуў жартамі маскаль,
Нядоля ні бачэ, с кім ей строіць жарты,
А людзі, хоць бачуць, дык людзям ні жаль. Хай так скажуць — гіне лядача дзяўчына,
Калі ня умеда сябе шанаваць!…
Дык шануйцесь, любкі, ў кожную часіну,
Каб ні давялося маскаля шукаць
Але, якжэ далей блудзіць Кацярына?
Пад платамі начэвала,
Раненька ўставала,
Ўсё ў Маскоўшчыну сьпяшыла.
Бач, зіма настала,
Сьвішчэ ў полі завіруха,
А яна пляцецца;
Ногі ў лапцях ледзянеюць
Сьнег пад сьвітку бьецца,
Так пляцецца, аж далёка
Штосьці зачарнело
Спазнавае маскалёчкаў —
Сэрцэйко знямело.
Паляцела і сустрэла:
„Ці німа, пытае;
Паміж вас майго Івана?“
Тые „знаць не знаем“.
І вядома, як салдаты,
Пхаюцца, жартуюць:
„Ай да баба, ай да нашы!
Каво не надуют?!“
Прашэптала Кацярына:
„І вы, бачу, людзі… Успакойся, мой сыночэк,
Што будзе, то будзе.
Пойдзем далей, больш хадзіла
Вось мо дзе спаткаю,
І аддам цябе, дзіцятко,
А згіну сама я“.
Вые, стогне, клубам верне
Мяцеліца ў полі,
Кацярына сярод поля
Дала сьлёзам волі,
Узнялася завіруха,
Сьціха пазіхае
Больш бы плакала дзяўчына,
Ды больш сьлёз ні мае,
Паглядзела на дзіцятко,
Змытае сьлязою,
Чырванее, як бы кветка,
Пад жывой расою.
Усьміхнулась Кацярына,
Цяжка усьміхнулась;
Каля сэрца, як вужака,
Жуда павярнулась.
Вакруг моўчкі паглядзела,
Бачыць — лес чарнее,
А пад лесам, ля дарогі,
Аганёк віднее.
Пойдзім, сынку, пусьцяць можэ
Ў хату нас с табою,
А ня пусьцяць згонім ночку Ў полі пад мяжою;
Заначуемо пад хатай
Да бела сьвітаньня.
Дзе адно ты заначуеш,
Як мяне ні стане?
У сабак шукай прывету:
З імі лепей будзе,
Бо сабакі, хоць кусаюць,
Дый ні так як людзі.
Ні раскажуць, ні ачэрнюць —
Як сабацы жыці!?…
І у розум ні вазьму я,
Што і як чыніці?
Сірата сабака мае сваю долю,
Ласкавае слово мае ён пад час;
Бьюць яго і лаюць, садзяць у няволю,
Дый ніхто аб матцы не спытаў хоць раз;
Янука-ж спытаюсь, рана запытаюць,
Не дадуць да мовы беднаму дажыць.
На каго сабакі на вуліцы брэшуць?
Хто голы, галодны пад плотам сядзіць?
Хто гультай, хто злодзей?… Безбацькавы дзеці:
Ім іх чорны бровы — доля ў цэлым сьвеці,
Ды й тых людзкая зайздрасьць ні дае набіць,
Каля гары, над ярам, долам,
Як тые старцы на прывольлі,
Дубы адвечные стаяць;
Над грэбляй вербы ўдол глядзяць;
Ставок пад крыгамі ў няволі,
У ім паломка ваду браць.
Чырвонай плямаю над полем
На небо сонцэ усплыло;
Надуўся вецер, дзіка вее,
Німа, нічога, усё бялее
Ды ў лесі дзіка загуло.
Сьвішчэ, стогне завіруха,
У бары завыло,
Як бы морэ, бело поле
Сьнегам закаціло
Выйшоў с хаты карбаўнічы[4]
Лесу агледаці,
Ды куды там! Безгалоўе…
Сьвету не відаці.
„Ого-го якая немач!
Ну яго з абходам!..
А што гэта? І нясе ж там
Такой непагодай,
Вось нядобрая іх гоне,
Як-бы ў важным дзелі
Глянь Мікіпар падзівуйся, У якой пабелі!
Маскалеў пытаеш баба,
Ды што ты маячыш?
— „Дзе яны? дзе мой саколік?
— „Глядзь, вун! — ціж ні бачыш“?
Паляцела, Кацярына,
Ветрам панеслася.
— „Знаць Маскоўшчына ня логка
Ў знакі ей далася,
Бо у ночы толкі знае,
Што маскаля зваці“.
Па сувеях ляціць боса,
Колькі сілы хваце.
Даляцела на шлях стала,
Уцёраась рукамі,
А на супроць пад’ежджаюць
Маскалі верхамі,
Ах мая-ж ты доля гора!..
Кім… глядзіць, пазнала…
На сам перад едзе старшы;
„Янка!“ закрычала:
„Мой саколік ненаглядны,
Што-ж ты ні вярнуўся?“
Ды к яму, хватае стрэмя;
Янка азірнуўся,
Ды каня ў бок стукнуў шпорай,
«Што-ж ты ўцікаеш?
Ці-ж мяне забыў ужо ты?
Ці ні распазнаеш?
Паглядзі — я Кацярына, Ці-ж ешчэ ня скеміў?
Я твая галубка, любка…
На што рвеш ты, стрэмя?»
Той каня ўсё, паганяе,
Бытцым і ні бачэ.
„Пастрывай жэ, галубок мой,
Глянь! во я ні плачу.
Ні пазнаў, ці што мяне ты?
Любы, прыгляніся,
Як Бог міл — я Кацярына!“
— „Дура отвяжыся!
„Проч безумную, возьміце!“
— „Янка, Янка мой сакслік!
Ня ўжо-ж так зьмяніўся?…
І ты гоніш, пакідаеш
А ня ты-ж бажыўся?“
— „Проч возьміте! что вы сталі?“
— „Што? мяне узяці?
„Мілы мой, каму за вошта
„Хочэш ты аддаці?
„Сваю Касю, што, бывала,
„Ў сад к табе хадзіла,
„Тую Касю, што сыночка
„Табе спарадзіла.
„Мой ты родны, мой браточык!
„Хоць ты не чурайся;
„За служанку ў цябе буду,
„З другою кахайся.
„З цэлым сьветам… Я забуду,
„Што калісь любіла, „Што сынка с табою мела,
„Вяночык згубіла,
„Без венка… Які, ах, сорам!
„І за што я гіну?
„Кінь мяне, забудзь мяне ты,
„Ды ня кідай сына!
„Ні пакінеш? Не уцекай-жэ
Пачэкай с усімі:
Табе вынесу я сына“…
Выпусьціла стрэмя,
Ды ў хаціну стуль бяжыць зноў
Галубючы сына.
Не спавіты, згаладалы
Плачэ сіраціна
„Вось сынок твой, на, прыгледзься!
„Дзе-ж ты захаваўся?
„Ўцёк!.. німа ўжо… Сына, сына —
Бацька атчураўся!
Мой ты Божэ, дзе-ж падзенусь,
Дзетка, я с табою?
Маскалёчкі, галубочкі,
Вазьміце с сабою!
Не цурайцеся дзіцяці:
Яно-ж сіраціна,
Забярыце і аддайце
Старшаму за сына.
Забярыце, бо пакіну,
Як бацька пакінуў,
Каб ня кінула яго ўжо
Ліхая часіна. На сьвет Божы цябе ў грэсі
Маці спарадзіла,
„Ды на сьмех людзям расьці ты,
На шлях палажыла…
„Аставайся шукаць бацькі,
Бо я ўжо шукала“.
Ды сама у лес, на ўцекі,
Як зірнуць, не стало,
Дзіцё плачэ… Маскалям што?
Балазе мінулі…
Так і добра — дый на ліха
Лясьнікі пачулі.
Кася бегае па лесі,
Бегае галосіць,
То кляне свайго Ивана,
То плачэ, то просіць
Выбегае на узлесьсе,
Глядзіць, прытаілась,
Ды у яр… бяжыць, на ставі
Моўчкі апынілісь
„Прыймі Божэ, душу грэшнай
А ты маё цела!“
Ды ў палонку скок!… пад лёдам
Толькі забурлело.
Чорнаброва Кацярына
Знайшла што шукала;
Дмухнуў вецер над палонкай,
І сьледу ні стала.
То ня вецер, то ня буйны,
Што дубы ламае,
То ня горэ, ні ліхое,
Што маці ўмірае.
Не сіроткі тые дзеці,
Што маці спачыла:
Для іх слава асталася,
Асталась магіла.
Стануць людзі дакучаці
Малой сіраціні,
Вылье слёзы на магілу,
Сэрцэйко спачыне.
А таму—таму на сьвеці,
Што яму засталось,
Каго бацька і ні бачыў,
Маці адчуралась?
Што бязроднаму засталась?
Хто з ім загаворэ?
Ні радні, ані хаціны —
Торба, шлях, ды горэ.
Панскі твар і чорны бровы
На што? Каб пазналі…
Змалевала, ні схавала,
Бадай палінялі.
Йшоў кабзар[5] у Кіеў шляхам,
Сеў спачыць з дарогі;
З ім апчэплены вузламі
Правадыр убогі.
Дзіцянё ешчэ малое
Дремле на сьпякоці.
А стары кабзар, пакуль што
„Лазара“ заводзе.
Хто йдзе, едзе, не мінае
Хто — кухан, хто — грошы;
Хто старому, а дзеўчаты
Найбольш механошы.
Паўгледаюцца галубкі,
Уздыхнуць ня сьмела:
«Ўмела», кажуць; «красу даці,
Долі даць ня ўмела».
Шумна коціцца шасьцёркай
У Кіеў карэта,
А ў карэці пан і паня,
Багата адзеты;
Апынуліся проць старцоў,
Клубам пыл злетае, —
Ускочыў Янка, бо з ваконцам
Хтось рукой махае, Дае паня Янцы грошы
І глядзіць прыстанна
А пан глянуў адвярнуўся:
Распазнаў паганы —
Ён пазнаў і склад, і вочы,
І бровы ў дзіцяці,
Пазнаў бацька свайго сына,
Ды ня хочэ ўзяці.
«Як завуць? — пытае паня.
— «Янка». — «Какой милый!»
Коні рушылі, а Янку,
Пылам абляпіло…
Падлічылі небаракі,
Што ім наскладалі
І, ўздыхнуўшы, папляліся
Сваім шляхам далі.
|