Качаргой па абразох (1930)/Пановаму

Поп і чорт Пановаму
Верш
Аўтар: Анатоль Дзяркач
1930 год
Сватава абора
Іншыя публікацыі гэтага твора: Па-новаму (Дзяркач).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАНОВАМУ

Пажанілі ў „Загсе“ Янку
І Марылю без папа,
І назаўтра Янку зранку
Лаяў бацька ля тарпа:
„Ты ня слухаў, сынку, таты,
Збрыдзіў старага, як хам,
Выбірайся з мае хаты,
Я нічога вам ня дам.
Хай у сэрцы лопнуць жылы,
Бо мы з маткай бралі шлюб,
У папілы, у Вавілы,
Дзяк сьпяваў нам ў дваццаць губ!
А цяпер, як каля плоту,
Проста брыдка і глядзець,
Нешта скажа абармоту
І у клець ужо вядзець!“
Янка слухаў — не злаваўся,
Хоць круціў-вярцеў цапом,
Бо ў чырвоных ён спазнаўся
І законам і з пяром.
Не палез ён з бацькай біцца,
Ня пусьціў у ход кулак —
Не хацеў сарамаціцца,
А зрабіў ён, чуйце, як:
Ўзяў паперу. Шасьць — заява
Ў два-тры словы і капут:
„Абарону свайго права
Аддаю ў Народны Суд“.
Цераз месяц-два — гатова:
Суд дзяліў іх папалам:
Бык — табе, яму — карова,
Тут — япрук, цялуха — там.
Бяз крыві, без пагалоскі:
Ты — сюды, а ты — туды…
Эх, каб гэтак усе вёскі
Без разбою, бяз брыды
Шлях жыцьця вялі нанова!
Стаў-бы крэпнуць новы лад.
Вось што мне прышло да слова,
Мой вясковы сябра-брат!