Да вас паны, што голасна крычыця
Аб прыязні сваей да „беднаго“ народу,
Што раіця па лісьсяму: „маўчыце,
„Няўдоўга вам дамо багацтва, волю, згоду“.
Да вас мой верш і словы усе благіе,
Бо словам вы адны, а справамі другіе.
Калі для нас жадаеця багацтва,
Нашто з бяздольнаго здзіраеця апратку?
Нашто ж тагды вы плодзіця жэбрацтва,.
Дамы пустошачы бяз ліку, бяз астатку
„Брацтва, волі“… Німа вам нашай веры!
Бо ў той жэ год ліхі, як ў полі неўрадзіла
Галоднаму на прокарм хлеба меры
Аднэй ні далі вы. І злаялі няміла…
„Мы волю вам“… Пракляцьце вам і з ёю!
Чаму ад волі вашай мы стагнаць павінны
— Яна ланцуг над нашаю зямлёю;
Астрог на наш народ спакойный і бязвінный.
Няволя гэта! — Што нам ні двярдзіця.
Мы вольнымі былі за даўнімі часамі;
Ідзіця-ж проч! і з воляю ідзіця!
Да волі, знаньня хутчэй мы прыдзем самі.
„Мы згоду вам“… Пакіньце ашуканьства!
Вы — бойкі братняе чарнейшые прарокі,
Без звады, вам, нашэптаў, падтыканства,
Нямілы Божы сьвет. Ні ясны, ні шырокі?
Не вас ня трэба, ня трэба вашай згоды
Сваё вялікае, дзядоўскае багацьця
Баронім мы; ад Бога ўсе народы
Ад бацькі аднаго ўсе дзеці — людзі, брацьця.
З адкуль вы к нам? Якога племя, роду?
З якіх краёў прыйшлі без праўды і бяз сэрца
І што вам з нас, ад нашаго народу?
Чаму так жычыця яму хутчэй памерці?
Га! Знаем вас атручэные найміты:
Вы — служкі чорные Яснейшаго Мамона,
Вы — мора. бруд ля берэгу намыты;
Бяз душ і бяз мазгоў; вы — золата бяз звона.
З усіх старон на послугі усціску
Чаргою воўчаю зьяўляецясь усюды
Дзе вас завуць для крыўды, для націску
Да праўду вечную… Вы… імя вам Юды.
Ідзіцеж проч! Бязплодна ваша трата
На ласкі ліссіе. Пакіньце слова „брат“!
Вы цяжкій сон. Каты… — Вы горэй ката!
Кругом праклятые; вам бацька брат — дукат.
|