Комсамольскія вершы (1930)/Рвіся, мільярд пратэстаў…

Яны павінны быць вольны! Рвіся, мільярд пратэстаў…
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1930 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РВІСЯ, МІЛЬЯРД ПРАТЭСТАЎ…

Нямецкі буржуазны ўрад забараніў уезд савецкай дэлегацыі на міжнародны зьлёт піонэраў.(З газет).

Зданьню галоднай асьвістан
Высіцца шэры Бэрлін…
Урад сацыял-фашыстых
Абвясьціў юнакам каранцін.

Кроплі гарачыя выбілі
Плямы на чыстых плітах.
Мусіць баяцца Цэргібелі
Бацылаў „піонэрыта“!

Імкнецца варожы рогат
Зьлёту агонь заліць…
Бі, піонэр, трывогу
Разам па ўсей зямлі!

Хочуць нахабным густам
Зьнізіць узьлёты бур.
Рвіся, мільярд пратэстаў.
Стрэлам з усіх амбразур!

Усходаў купчастае руні
Ня здолее здужыць кат, —
Ні крыты маною Брунінг,
Ні ўзводы яго салдат.

Зьляцяцца па закліку гонга
Атрады, як подыхі маю
Ад Токіо,
Суматры,
Конго,
Ад рысавых даляй Кітаю.

Кожны працоўны, ведай
Кошт міністэрскіх рыс.
Кіне рабочы Вадынг
Важкага слова дыск!

Рукі шчыльней,
таварыш, —
Зьлёт наш павінен быць
Вестнікам блізкіх пажараў,
Паўстаньняў і барацьбы!