Корэктыва да слоў «земляробства» і «хлебаробства»

Аб слове «страніца» Корэктыва да слоў „земляробства“ і „хлебаробства“
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1927 год
Крыніца: Часопіс «Узвышша», № 5, 1927 г., б. 198

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Корэктыва да слоў „земляробства“ і „хлебаробства“.

У беларускай мове захавалася нямала слоў з прадаўнымі славянскімі каранямі,—асабліва мы бачым гэта ў тэрміналёгіі, датыкаючай вырабу зямлі.

У найдаўнейшых усходна-славянскіх пісаных помніках чыннасьць падыманьня грунту на ральлю называецца- араньнем: „оже то начнет орати смерд…“ (Летапіс, Лаўр. сьп., пад 1103 г.). „Мартин жаловал на Микулу: коли: орал свое поле, тогды упустил мошню…“. (Вісьліцкі Статут, рук. XV ст.).

Працаўнік, які вырабляе зямлю; называецца—ратаем скрозь, пачынаючы ад былін: … „услышал в поле ратая… орет в поле ратай.“ (Быліна аб Вользе). … Тогда ретко ратаеве кикахуть ([Слова аб палку Ігаравым|Слова аб палку Ігара]]). „І коли мене немцы на мори поймали и он без мене, на том моем поли пять сох наехавши порубал ратаев збил…“ (Літоўская мэтрыка, т. I, б. 11).

Узараная зямля- называецца „ральлёй: …„яко… ити хочем, погубити смерды и ролью их“ (Летапіс, Лаўр. сьп. пад 1108 г.).

Сталая праца на зямлі называецца ратайствам: „ратайством и рибарством бавечысе“ (Александрыя, рук. XVI ст.).

Дададзенымі цытатамі і ў сотай частцы не вычэрпуецца кніжны матар’ял да цікавячай нас тэрмінолёгіі, але і гэтага даволі, каб бачыць, што: „орать“, „ратай“, „ролья“, „ратайства“ ўжываліся, як агульна вядомыя і зразумелыя словы, на працягу доўгіх гадоў.

Калі-ж: пяройдзем да сучаснасьці, то лёгка пераканаемся, што павыжшая тэрміналёгія звыклая такжа і для жывой беларускай мовы.

Словы „араць“, „араньне“ ўжываюцца скрозь: на ўсім абшары этнографічнай Беларусі, як „ральля“ і „аральля“.

Слова „аратай“ (мн. лік. „ратаі“) гэтак сама захавалася на ўсім абшары, а толькі мясцамі прыбрала для поўнагалосься (а можа і па аналёгіі са словам „араць“) гук „а“ перад пачатным „р“: „аратай“, „араты“.

Слова „ратайства“ ў апошняе стагодзьдзе, з добрымі вынікамі, выціскалася стала расійскім кніжна-адміністратыўным „земледелие“, „землепашество“ і нават часткова польскім „rolnictwo“, згак што ўцалела толькі мясцамі ў Заходняй Беларусі, дый там яно ўжо належыць да рэдкіх слоў. Хоць у, Гружанскім павеце (Горадзеншчына), каля Шарашэва, утрымалася дагэтуль слова „ратары“ ў звачэньні расійскага—„зейледельцы“, „землепашцы“.

Калі пачалося адраджэньне новачаснай беларускай пісьменнасьці, слова гэтае не адразу было знойдзена. Яго нашаніўцы яшчэ ня ведалі, Пры нястачы ўласнага слова былі ў нашу пісьменнасьць уведзены выкаваныя на Украіне не саўсім лёгічныя наватворы— „земляробства“ (зямлю рабіць) і хлебаробства (хлеб рабіць). Першае з іх ёсьць пунктуальны пераклад. расійскага „земледелие“, другое—украінскі. новатвор, пабудаваны такжа паводле таго-ж расійскаго першатвору.

„Земляроб“ і „хлебароб“, як словы штучныя і лёгічнай цэласьцю з нашай зямельнай тэрміналёгіяй не зьвязаныя, павінны быць застуалены ўласным словам—„ратайства“. Не ўласьцівыя мове новатворы робяць мову цяжкой, і іх трэба ўнікаць ня толькі ў пісьменьніцкай, але і ў адміністратыўнай практыцы.

В. Л.