Крывіч (часопіс)/1923/4/Песьня аб князю Вітаўце

На Чужыне Песьня аб князю Вітаўце
Верш
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 4, верасень-кастрычнік 1923 г., б. 3-4
Купальская песьня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня аб князю Вітаўце.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Песьня аб князю Вітауце.

(На старабеларускія матывы).

Ідзе Вітаўт па вуліцы
За ім нясуць дзьве шабліцы:
Слаўны Князь Вітаўт,
Слаўны Гаспадару,
Слаўна наша Гаспадарства!
Шаблі літы, злотам біты
У яшчар скуру апавіты.
Адна шабля для Спадара,
Друга шабля на Татара.
Стануў Вітаўт прад Кашовым,
Бліснуў ў сонцы шабляй новай;
Стукнуў грукнуў у падковы:
Гэй шыхтуйся пан кашовы
Гэй шыхтуйся збройна, жвава,
Дзе йдзе бітвы слаўна справа.
Кош ўвесь гукнуў з самапалаў,
З сямі-пядых ад запалаў,
Крыкнуў „Слава, Слаўны Княжа,
Вораг ў полі косьцю ляжа!
Славу Русі, Славу Жмудзі
Ў песьнях славіць будуць людзі“.


Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.