Крыху аб спорце
Публіцыстыка
Аўтар: Мікола Ільяшэвіч
1921 год
Крыніца: Газэта «Маладое жыцьцё» (Вільня), 7 красавіка 1921, № 2, б. 4

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Крыху аб спорце.
(Голас вучня 1. В. Б. Г.).

За тры гады свайго істнаваньня, I-ая Віленская Белар. Гімназія, апрача духоўнага разьвіцьця, мала дала ў галіне разьвіцьця фізычнага. Прычынай гэтаму ёсьць цяжкія матэрыяльныя варункі, не пазваляючыя разьвіцца гэтай справе. У першай палове гэтага 1920-21 вучэбнага году, пасярод вучняў падыймалася пытаньне аб арганізацыі спортыўнага кружка. Праэкт гэты быў пададзены вучыцелю гімнастыкі, які абяцаў зрабіць ўсё магчымае ў гэтым кірунку. Справа гэтая аднак хутка запала, дзеля пасыўнага да яе аднашэньня. Кепска гэта, але нічога ня зробіш. Цяпер, калі нашая вучнёўская меставая моладзь, з наступлёньнем вясны, будзе праводзіць вольны час на прагулкі, па пыльных садох, вузкіх, брыдкіх вуліцах, — ці ня лепей было-б падумаць, каб аружна зарганізавацца ды рабіць экскурсіі за места, якія-б умацоўвалі нас пад кожным ўзглядам,

Варта мець на ўвазе, што ў нашым распараджэньні можа быць гімназычны пляц, які быў-бы вельмі карысным ў спартыўнай справе.

Усё можна наладзіць, трэба толькі мець крыху добрай волі…

З жалем прыходзіцца сьцьвердзіць, што моладзь наша мала заінтэрасавана ў гэтым, між-тым як гэтае пытаньне вельмі важнае і мы павінны ўздуваць кожную іскарку ў гэтым напрамку, каб выйсьці ў сьвет моцнымі як духова, так і фізычна. Усё можна…

Больш ініцыятывы!


Вуч. VI кл. В. Б. Г.
19/II 21.

М. Іль—ч.