Куды ідзе Эўропа?
Куды ідзе Эўропа? Публіцыстыка Аўтар: Фабіян Акінчыц 1935 год Крыніца: Часопіс «Новы шлях», № 3 (13) ад 10.V.1935 г., б. 1-2 |
Над Эўропаю навісла паважная пагроза вайны, якой ня мінуць. Калі яна распачнецца — заўтра, ці праз — год — ня мае значэньня.
Усё ўлажылася ў такі спосаб, што толькі шляхам крывавага змаганьня народаў будуць вырашаны ўсе непаразуменьні паміж імі і напраўлены крыўды.
Газэты падаюць, што Эўропа ператварылася ў парахоўню і што вялікшыя дзяржавы ў прысьпешаным тэмпе выкоўваюць зброю, дасканалючы яе і ўводзячы ў армію розныя цуды вайсковай тэхнікі.
Хто проці каго выступіць з «агнём і мячом» і пры якіх абставінах—сказаць цяпер немагчыма, 6о дыплёматычная падгатоўка гэтай справы вядзецца ў вялікім сакрэце. Адно толькі ясна для ўсіх, што Францыя і Нямеччына першымі распачнуць гэты крывавы танец.
Ніхто іншы, а толькі францускія капіталісты і банкіры выяўляюць найвялікшае зацікаўленьне ў тым, каб захаваць status quo ўстаноўлены Версальскім трактатам, якім-бы ён крыўдным ня быў для іншых народаў.
Французы хацелі-б і надалей карыстацца з таго ўпрывіліёванага палажэньня, якое яны асягнулі пасьля сусьветнай вайны і выразна імкнуцца да таго, каб пакананыя народы былі пазбаўлены назаўсёды тых правоў, якія ад іх адабралі пераможцы. Галоўным страхам для разжырэўшай францускай буржуазіі ёсьць нацыянальна-аздаравеўшая Нямеччына, каторая, дзякуючы вялізарнаму, не натаванаму ў гісторыі ўздыму нацыянальнага пачуцьця і гонару — асягнула за часоў Гітлера аграмаднай як маральнай, так і матар‘яльнай сілы, і зусім слушна дамагаецца роўных правоў з іншымі народамі.
Гэтакая акалічнасьць занепакоіла не адну толькі Францыю.
Нямеччына зрабілася страшнаю не сваімі танкамі і аэроплянамі, а сваім моцным нацыянальным духам, нацыянальнаю скансалідаванасьцю грамадзянства і ягонаю адданасьцю нацыянал-сацыялістычнай ідэі і гатоўнасьцю на ўсялякія ахвяры, якімі-б цяжкімі яны ня былі.
А страшнаю яна аказалася для тых, хто імкнецца да нацыянальнага разлажэньня народаў і да іхняга маральнага ападленьня. Няма чаго дзівіцца, калі першымі, хто ўстрывожыўся нацыянальным аздараўленьнем нямецкага пароду былі жыды, каторыя ў сусьветным маштабе павялі шалёную агітацыю проці нацыянал-сацыялістычнай Нямеччыны.
І павялі яе не дзеля таго, што былі вельмі пакрыўджаны праз немцаў, а толькі дзеля таго, што ўбачылі ў зрэалізаваньні нацыянальнай ідэі сьмяротную небясьпеку для свайго ўпрывіліёванага становішча. Зусім слушна яны прышлі да перакананьня, што нямецкі прыклад можа быць вельмі заразьлівым і што нацыянал-сацыялістычная ідэолёгія можа захапіць усе народы і тады наступіць канец сусьветнаму жыдоўскаму панаваньню.
Для жыдоў засталася толькі адна магчымасьць—гэта здушыць Нямеччыну раней эканамічна, (байкот, які праводзяць жыды), а калі гэта не паможа — мілітарна і тым самым затрымаць далейшае распаўсюджаньне ідэі нацыянальнага сацыялізму.
Мы ня будзем цьвердзіць, што сучасная проці-нямецкая коаліцыя, якая шыкуецца да вайны, утварыдася дзякуючы толькі жыдоўскім уплывам. Тут было шмат і іншых прычынаў, але мы перакананы, што жыды ў гэтай справе адыгралі вельмі паважную роль.
Зусім зразумела, што Савецкі Саюз, каторы праз Камінтэрн імкнецца да сусьветнай рэвалюцыі — як галоўнай сваёй мэты, бачыць у будучай вайне адзіную магчымасьць для яе зьдзейсьненьня.
Дзеля гэтага Саветам канешна патрэбна ўцягнуцца ў вайну і выступіць з іншымі дзяржавамі проці Нямеччыны, каторая зьяўляецца асабліва небясьпечнаю для плянаў Камінтэрну.
Лінія паступаньня Саветаў зусім правільная.
Бяручы ўдзел у вайне, савецкія камуністы будуць разьбіваць цытадэль сусьветнага „фашызму“, а разбурыўшы яе пры дапамозе Францыі і ейных саюзьнікаў — вельмі лёгка будзе памагчы нямецкаму пралетарыяту ўстанавіць камуністычвую дыктатуру.
Пры гэтакай аказіі ня трудна было-б, «братаючыся» з саюзнаю францускаю арміяю, разлажыць яе і скамунізаваць. Утварыўшы камуністычную дыктатуру ў Нямеччыне, а потым перакінуўшы яе ў Парыж, Камінтэрн захапіў-бы пад сваю ўладу ўсю Эўропу.
Трэба прызнаць, што плян гэты, з пункту гледжаньня запраўднага «Ленінізму» вельмі разумны, а самае галоўнае—зрэалізаваньне яго можна правесьці рукамі звар‘яцеўшай буржуазіі, каторая, разьбіўшы пры дапамозе савецкіх камуністаў нацыянал-сацыялістычную Нямеччыну, выкапала-ь сваю ўласную магілу… Калі можна пахваліць камуністычных дыплёматаў за іхні спрыт і «очковтирательство» ў адносінах да сваіх партнёраў, то нельга гэтага сказаць адносна апошніх, бо яны заселі да гульні ў карты з дзеячамі Камінтэрну, ня маючы ніякіх шансаў на выйгрыш.
Запраўды, буржуазны сьвет ператварыўся ў дом вар‘ятаў…
Капіталістычная Францыя, тая самая Францыя, каторая сьцягнула да сябе золата з усяго сьвету, каторая здавалася-б павінна была першаю падбаць пра зьніштажэньне Камінтэрну, як свайго сьмяротнага ворага — яна са спакойным сумленьнем засядае за адным сталом з ягонымі агентамі і чэкістамі і падрубвае той сук, на каторым сядзіць.
Капіталістычны лад збанкрутаваў на ўсіх фронтах і апошнім актам гэтага банкроцтва будзе тая вайна, каторую ён хоча вясьці разам з Камінтэрнам проці нацыянал-сацыялістычнай Нямеччыны.
Кепска гэтакая авантура магла-б закончыцца для Эропы і для ўсей людзкасьці наагул, каб запраўды маральная сіла і права ня было па старане немцаў.
Шчасьцем для ўсіх нас ёсьць тое, што нямецкі народ праз нацыянальны сацыялізм вытварыў з сябе непераможную сілу.
Мы верым, што калі дойдзе да гэтакай вайны, то буржуазна-камуністычная саюзьніцкая мешаніна будзе разьбіта, і разваліцца, у выніку чаго ідэі нацыянальнага сацыялізму запануюць на ўсім сьвеце.
І хто ведае—мо‘ якраз нямепкіх нацыянал-сацыялістаў пакліча сам-жа францускі народ, каб яны ўратавалі яго ад бязладу і анархіі, якія запануюць там у выніку сучаснай прыязьні францускіх капіталістаў з Маскоўскім Камінтэрнам…
Ф. Акінчыц.