Купалачка, дзе твая дачка?

Купалачка, дзе твая дачка?
Песня
Крыніца: Сайт клуба "Спадчына"

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




— Купалачка, дзе твая дачка?
— А ў гародзе на пагодзе красачкі рвець,
Вяночкі ўець.
Звіўшы вяночак, пайшла ў таночак,
А ў танок ідучы, пахваляецца:
— Ніхто ў мяне вяночка не зніме.
А дзе ўзяліся буйны ветры,
Знялі з галоўкі вяночак,
Пакацілі на сіняе мора.
Пайшла дзявіца шукаючы, пытаючы.
Спатыкаіць трох рыбаловаў:
— Ах, рыбаловы, братцы мае,
Чы не відзелі вяночка майго?
— Ой, дзевіца, не шукай, не пытай:
Твой вяночак на сінім моры.
Будзем сеці закідаць, вянка шукаць.
— Вы рыбаловы, братцы мае,
Аднаму дам залаты персцень,
Другому дам шаўкову хустачку,
А за трэцяга я сама пайду.
Што персцень дала — меншы брацец,
Што хустку дала — сярэдні брацец,
А за старшага сама пайшла.

(Запісана: 371. Czeczot, 1846, с. 32—34. Зап. у Падзвінні)