Купалінка/Ішла Купалка сялом
Ішла Купалка сялом Песня Народная песня Крыніца: Народныя песні: купальскія і пятроўскія |
Беларуская народная песня |
Ішла Купалка сялом, сялом,
Казала мальцам: «Чалом, чалом»,
А мужчынам наругалася:
«Нашто з Купалкі дзівіліся,
А што ў Купалкі сыноў многа.
А што за многа — тры сыночкі:
Першы сыночак — Васілёк,
Другі сыночак — Іванька,
Трэці сыночак — Дзям'янка».
Ішла Купалка сялом, сялом,
Казала дзеўкам: «Чалом, чалом»,
А бабачкам наругалася:
«Нашто з Купалкі дзівіліся,
А што ў Купалкі дачок многа.
А што за многа — тры дачушкі:
Першая дачушка — Аксіннечка,
Другая дачушка — Наталачка,
Трэцяя дачушка — Валечка».
387. Гілевіч, 1974, с. 142. Зап. С. Крыванос на Ушаччыне ад М. Лісіцы і Л. Саўчанка.