Купалінка/А сягоння ў нас Купаллейка
А сягоння ў нас Купаллейка Песня Народная песня Крыніца: Народныя песні: купальскія і пятроўскія |
Беларуская народная песня |
А сягоння ў нас Купаллейка,
Каліна.
Ой, купаліся тры сястрыцы.
Каліна.
Пакупаўшыся, на бераг выйшлі,
Каліна.
На бераг выйшлі, гаварылі:
Каліна.
— А мы жылі, як лябёдачкі,
Каліна.
Раскаціліся, як ягодачкі.
Каліна.
Кароўкі нашы развядзёныя,
Каліна.
Куфэркі нашы развязёныя,
Каліна.
А мы, сястрыцы, разабраныя.
Каліна.
А сягоння ў нас Купаллейка,
Каліна.
Ой, купаліся тры ятровачкі.
Каліна.
Пакупаўшыся, на бераг выйшлі,
Каліна.
На бераг выйшлі, гаварылі:
Каліна.
— А мы жылі, як ягодачкі,
Каліна.
А сышліся, як лябёдачкі.
Каліна.
Кароўкі нашы ўсе звядзёныя,
Каліна.
Куфэркі нашы ўсе звязёныя,
Каліна.
Мы, ятровачкі, ўсе сабраныя.
Каліна.
473. Гілевіч, 1974, с. 168. Зап. Г. Агалакава ў в. Замошша Барысаўскага р. ад Е. Ржавуцкай, 1912 г. н.