Купалінка/Малая ночка Купалночка

Малая ночка Купалночка
Песня
Народная песня
Крыніца: Народныя песні: купальскія і пятроўскія
Беларуская народная песня

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Малая ночка Купалночка,
Нашы малойцы не выспаліся,
За валамі ідуць хліпаючы,
Хвастамі вочы праціраючы.
— Быцю, быцю, пазыч хваста,
Пратры вочы пасля ночы.
Вяліка ночка Купалночка,
Нашыя дзеванькі выспаліся,
За валамі ідуць спяваючы,
Шолкам хустанькі вышываючы.

391. Jaroszewicz // Ondyna Druskieneckich sródl, 1846, s. 43. Зап. І. Ярашэвіч у Брэсцкім п.