Курганная кветка (1914)/Мне сьніўся сон…

У бяссонную ноч Мне сьніўся сон…
Верш
Аўтар: Канстанцыя Буйло
1914 год
Рана
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мне сьніўся сон…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мне сьніўся сон.

Мне сьніўся сон, што ты у нас,
Што ня чужы мне, як даўней,
Пагляд тваіх жывых вачэй
Вярнуў надзею мне йшчэ раз.

Ізноў шчасьлівай я была,
І сэрцэ радасна так біла…
Ў душы маей была весна,
Бо ты са мною быў, мой мілы.