Матыль Туга
Верш
Аўтар: Канстанцыя Буйло
1914 год
Раніца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Туга (Буйло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Туга.

Прышла ты да мяне ў паўночны ціхі час,
Прысела на маей раскіданай пасьцелі,
І сон мой адляцеў кудысь далёка — ўраз,
І мары сьветлые кудысьці адляцелі,
І былі мы с табой ў паўночы ціхі час…

І ўраз знайшлася я ў галубленьнях тваіх:
Ты абвіла мяне гарачымі рукамі,
Палючых вусн агонь лёг на грудзях маіх,
А ў вочы мне сваймі панурымі вачамі
Ўпілась ты, й мёрла з мук ў вабьяцьцях я тваіх…