Легенды і паданні вёскі Здзітава (Бярозаўскі раён)

Легенды пра вёску Здзітава.

Бугай на болоті

правіць

Вытэ чулы, як птушка на болоті плачэ? Гэто ны птушка, то Марысіна душа.

Ніколы люды бідно жылы, уміралы часто. Як бувало умрэ чоловік або жунка, остануть діты сіротамы, куды ім подітысь? У мэі матыра сэмэро діток було, а осталось оно двое. А ў дядыны то й ныгодного. От, вдова з вдоўцом і зыйдуцца. Разом і ў роботі спраўній і ў однуй хаті тыплій. Однэ біда, діты звэдяны чужыі, дай ны ладяцца, оно тоўчуть однэ одного. Выйшло гэтак, шо пожынылыся одны. У ёго було дві дочкі і ў ейі одна. Бабына дочка хвайнынька, роботяшча, усё ў ейі до ладу. Ранэнько ўстанэ, у хаті прыбырэ, у полі усэ поробыть, а ласкова панночка, шо ўжэ гэтакіі і ны найдэш.

От і почалы дідовых дочок корыты, казаты, шо бабына дочка ліпша. Знэнавіділы за гэтэ воны ейі, надумалы збавытыся.

От пошлы воны одного разу на грудок, на Дворышча. А дорога до Дворышча чырыз болото. Кое-дэ купкамы лоза ростэ, а так страшно іты по болоті. Бувае, провалышся, то й утопытысь можна. Дочкі дідовы старшы булы, зналы дэ трэба ходыты, а бабыну дівчыну повылы дэ траско, кажуть: “Іды пэрша, ты лёгчыша, а мы за тобою”. Оно ступыла Марыся, так пуд рукі і ўгразла. Молыть, просыть коб помоглы. А тыі стоять, оно посміхаюцца. Бачать ужэ по шыю дівчыну затягло. Дай узялы, шэ й голлем закідалы. От ужэ і чуты Марысю ны стало. Поўтыкалы діўкі.

Зайшлы на грудок, коло Зайчыка, ягуд набралы. Пуд вэчур додому прыйшлы.

— А дэ ж Марыся? — пытають у іх, — вытэ ж разом з дому пошлы.

— То ж вона шэ ў обід од нас пошла, полінылась ягоды збыраты.

От ўжэ й нуч, ныма Марысі. Побігла бідна маты шукаты. По болоту быжыть, аж чуе бэто хто клычэ: “Мамо, мамо, поможы….” Чорна вода очы застылае, тяжка купа сэрцэ прытынае. Станэ маты, прыслухаецца – ныц ны чуе. Станэ йты, зноў ніхто клычэ… Бігала-бігала сэрдэшна, шукала дытя свое, нэ выдыржало матырынэ сэрцэ, з грудэй вырвалося, дай полытіло птушкою.

От з того часу і пэрэклыкаюцца Марыся з матырою своею. Як почуеш іх плач, тіло тэрпнэ од жалю.

От якійі люды ў світі бувають.[1]

Дорогою додому

правіць

Кедысь сэмні булы вылыкі, а поля ў господара мало. Ны було чым дітэй кормыты, так старшынькіх у люды аддавалы. Жывэ дытя ў чужуй сымні, або коровэй пасэ, або дітэй доглядае.

Я була наймычкою ў багатых еўрэіў у Хомску. Воны хотілы, коб наймычка була спрытна, а ны так, шо бэто тое манёхало.

Пэршый раз, як прыйшла я ў маёнток до богатых людэй, аж дух займало, гэтак там хорошэ. Прыказалы прыбратысь. Я прыбіраю і ўсэ грошы нахожу. Найду копійку і на стул покладу. Прыйшлы господары побачыты, як я зробыла, дай пэршым ділом до стола – копійкі шчытають.

Кажуть: “Добрэ, усі на місці, красты ны будэ”. То я ў іх доўго була, аж покі замуж ны пошла. Дэколы додому пускалы. Алэ трэба було ўсэ ўправыты, то вырвышся оно надвэчурок.

Одного разу бігла до своіх, ужэ от-от поночы станэ. Аж бачу на дорозі чоловік сыдыть і кошы плытэ. От, думаю, хутко нуч, а вун ны квапыцца.

Пудышла блышчэ, а вун мні протягуе кошыка, быры, маўляў, так, ныц за ёго ны трэба. Я ўжэ і руку потягла, коб узяты, аж бачу ў гэтого чоловіка з косэй рожкі маленькі показалысь. Я як у зэмлю ўросла, поворухнутысь ны можу, у очах тёмно стало. А вун оскалыў зубы, подывыўся на мынэ і знык.

Тут я до тямы дошла, як стала бігчы, зымлі ны чула пуд ногамы.

Мыттю дохаты добігла. Маты зустрыла, думала нымаладу шчо наробылося.

А я і праўда муцно обсадылася, оно зымою окрыяла, дай і то шо моя баба ўсё молітвы чытала і пырыляк яйцем выкачувала.[2]

Крыніцы

правіць
  1. Здзітава- РАДЗІМА МІЛАЯ!, "Здзітаўская сярэдняя школа", "Прапілеі", 2015 С.111
  2. Здзітава- РАДЗІМА МІЛАЯ!, "Здзітаўская сярэдняя школа", "Прапілеі", 2015 С.113