Лезе ў вочы ззянне месяца

Лезе ў вочы ззянне месяца
верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
Крыніца: http://biadulia.ru/stories/183.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Лезе ў вочы ззянне месяца.
Месяц яркі, як пажар.
Мне здаецца, стаіць лесвіца
3 азярода аж да хмар.
А па лесвіцы па срэбранай
Нехта лазіць угару.
І кашуля на ім зрэбная,
І глядзіць ён на зару…
А зара яшчэ ледзь сцелецца,
Грае міскаю нябёс,
Сыпле іскры на аселіцу,
На вяршаліны бяроз.
А туман дыміць пад грэбляю.
Млын, бы човен уначы.
Вецер носіць вільгаць глебную.
Птушка крыкне, замаўчыць.