Лука мая
Песня
Крыніца: Сайт клуба "Спадчына"

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Лука мая,
Лука мая зялёная,
Эй, трава мая шаўковая!

Трава мая,
Трава мая шаўковая,
А хто ж цябе таптаць будзе?

А хто ж цябе,
А хто ж цябе таптаць будзе?
Эй, дзевачкі цябе топчуць.

Топчуць,
Дзевачкі цябе топчуць,
Эй, казловымі чаравічкамі.

Чаравічкамі,
Казловымі чаравічкамі,
Эй, хлопчыкі цябе стопчуць.

Стопчуць,
Хлопчыкі цябе стопчуць
Лутовымі лапцішчамі.

(237. АІМЭФ, ф. 8, воп. 77, спр. 142, сш. 1, л. 3, № 1. Зап. Л. М. Салавей у 1977 г. у в. Азяраны, Рагачоўскі раён Рагачоўскага раёна ад С. У. Бондаравай, 1910 года нараджэння: "Ранняй вясной, як толькі згоніць снег, яшчэ да Вялікадня, выходзяць дзеўкі на вуліцу, бяруцца за рукі і, ходзячы ў карагодзе, пяюць песню "Лука". Яна першая, а потым ідуць розныя, якія прыдумаюць".)