Лукішкі (1929)/Наша песьня

У карцары Наша песьня
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
⁂ Мне сьняцца яшчэ пацалункі вясны…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАША ПЕСЬНЯ

Калі смутак душу агартае,
У грудзёх раскашуецца жаль, —
Я ў думках на волі гуляю
І вастру на злачынцаў сталь.

Толькі крыўды, крыўды сёньнешняй
Не магу, не магу адагнаць.
Зацягну, зацягну „Лявоніху“,
Пачну родныя песьні пяяць.

Ды штось з роднае песьні мотыву
Не знаходжу журбу замарыць.
Толькі родзяцца ў сэрцы надрывы,
Толькі хочацца плакаць і выць.

Ў нашых песьнях вясёлае ноткі
Трэба доўга парыцца, шукаць,
Каб скакала сэрца „чачотку“,
Каб я смутак свой мог разагнаць.

Эх, вы песьні мае дарагія,
Хто вас сумных такіх наскладаў?
Ці жыцьцё пад зьняволяй злажыла,
Ці сярмяжны наш люд напяяў?

Лукішкі.
23-V—24 г.