Лукішкі (1929)/Сыплюцца сьняжынкі матылямі…

Заходняя Беларусь ⁂ Сыплюцца сьняжынкі матылямі…
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
Уначы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Сыплюцца сьняжынкі матылямі,
Сыплюцца нячутна за вакном.
Я-ж самотны днямі і начамі
Сьцерагу няволі дом.
І дубец ракіты, і бярозку белую
Абыймаў-б, здаецца, ў гэты міг.
Эх, каб я быў гэткі сьмелы,
Каб мог сілай вырвацца з турмы,
Дзе мароз прастораў і раздольля
Чырваніць дзяўчатам вусны, бы півонь.
А ты едзеш, едзеш ў санках на прывольлі,
Калі дзіка, дзіка ў даль нясецца конь.
Эх, люблю мароз… Ня той, што ў магіле,
Ці што вусам з сьцен турмы блішчыць,
Але той, што дорыць мазгом сілу,
І жаданьне грудзям ходацца[1] і жыць.

Лукішкі.
12-I—28 г.
  1. Дужацца, змагацца