Лучынка (часопіс)/4/Свая почта

Да дзеўчатак Свая почта
Адказы

1914 год
I. Шарада

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Свая почта.

Ракау, В. Цовічу. Пасылаем вам пробные „Лучынку“ і „Саху“. З іх вы будзеце бачыць, што і як трэба пісаць. Папрабуйце прыслаць ешчэ што колечы прозай; каб пісаць прыдатные да друку вершы, трэба ведаць усе правілы, як іх складаць. Для добрага вершу мала таго, каб толькі сходзіліся канчаткі у строчках.

М-скай, з Могілеушчыны. Рэч — нішто, толькі задаўгая да „Лучынкі“; прышліце тые, а каторых упамінаеце.

Кск, Ганскому. Нарэкаеце на непрыхільнікаў: іх усюды болей, чым трэба; толькі вытрывалай і шчырай працай перэканаеце іх. Не трацьце веры у справу — ўсё жыцьцё ешчэ перад вамі.

Поляні, Н. Ауэвічу. Гэтае апаведаньне ёсьць надрукавана ў расейскіх хрэстамаціях: „Живое Слово“ ст. 19, стр. 28 i ў „Роднай Рѣчи“" ч. I Соколова, ст. 74, стр. 41.

Падобны, але ня зусім такі, прыпадак быў некалісь у Міншчыне — ў лясох Ваньковіча.

П. А. Колаку. Пры разгадках нельга пераменіваць назначэнага рысунку, як на гэты раз вы зрабілі з № III, бо гэткая разгадка ня будзе лічыцца.