Ляцеў чыжык цераз рынак
Ляцеў чыжык цераз рынак Песня |
Крыніца: Сайт клуба "Спадчына" |
Ляцеў чыжык цераз рынак
Ды клікаў дзевак на Купалле:
— Дзеўкі, бабы, на Купаллю!
Красным дзеўкам свая воля,
А маладзіцам няма волі:
Дзіця плача ў калысцы,
А муж бурчыць у пасцельцы,
А свякроўка супроць печы,
Свёкар-бацюшка на печы,
А дзявер'я на пакоі,
А залоўкі на Купаллі.
Ды я, млада, прыбяруся,
Ды я дзіцё прыгалублю,
Ды я мужа перапрашу,
Ды я свёкру пакаруся,
Ды я свякроўцы пакланюся,
А дзявер'ям — па платочку,
А залоўкам — па вяночку.
Пакуль, млада, прыбяруся,
Дзеўкі, жонкі ідуць з Купалля,
А я, млада, на Купалле.
— Дзеўкі, бабы, на Купаллю!
Рана, рана, на Купаллю.
(Запісана: 344. Сахараў, 1, с. 25. Зап. у в. Церахава Лудзенскага павета ад З. Лапацёнак)