I.
Да N……
Максім учора расказаў,
які эфэкт суцьмежны
паклаў Вам на душу мой ліст,
дзе я настрой плывежны
душы свае там пераліў.
І от, ў сьвяты Ускросу дзень
пішу ізноў я ліст пасьпешны;
што там, тады, у тым лісьце,
мной узят быў тон насьмешы
да зьяў жыцьця, — не да асоб.
Люблю я, грэшны чалавек,
чапіць застой глыбежны
і хлуд жыцьця паварушыць,
прыпын гнюса буцьвежны
на віхры слоў перасушыць.
II.
Да К — віча.
Сьпяваць?! Каму сьпяваць
аб тым, што ные на душы,
аб тым, што ўсьцяж мазоліць мысьль,
што там, ў глыбі баліць,
што сном гарачным сьпіць
гатовае устаць…
Сьпяваць?!
Каму сьпяваць
на полі дзікай бітвы,
дзе стогн, праклён глушыць
і песьні і малітвы?!..