Ліст Антона Аўсяніка да Вацлава Іваноўскага (8 чэрвеня 1920)

Ліст Антона Аўсяніка (як мяркуецца; меркавана Менск) да Вацлава Іваноўскага (Вільня)
Ліст
Аўтар: Антон Аўсянік
8 чэрвеня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 779
У Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 41 аркуш 69 і адваротны бок; канвэрт: Фонд 582 вопіс 1 справа 41 аркуш 70.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дарагі пане Вацлаве!

Стварылася тое аб чым я Вам гаварыў у Менску: з п. Аляксюком я зусім разышоўся у мэтодах працы. За час яго адсутнасьці мы шмат чаго зрабілі: ёсьць ужо ахвотнікі, ёсьць кашары, жаўнеры у кашарах, 15 агітатараў працуюць па паветах.

Баюся, што п. А[1] усё пераінача по своему. Трэба рашуча спыніць унутрані разлад. Гэта зрабіць можэце толькі Вы.

Вас чакаемо нецяпліва[2]. Гэту пісульку Вам перадасьць афіцэр Шамко. Ён у Вільні заўмецца справай рэгістрацыі афіцэраў, вербоўкай ахвотнікаў і перасылкай іх у Менскія кашары.

Чакаю!

Ваш А…

Зноскі

правіць
  1. А[ляксюк]
  2. неця[р]пліва