Ліст Браніслава Эпімах-Шыпілы да Мітрафана Доўнар-Запольскага (22 верасня 1918)

Ліст да Доўнар-Запольскага
Ліст
Аўтар: Браніслаў Эпімах-Шыпіла
22 верасня 1918
Крыніца: Мітрафан Доўнар-Запольскі (1868-1934 гг.): асоба ў дакументах і ўспамінах / укл.: В. М. Мятліцкая. - Мінск : Лімарыус, 2020. - 488 с., іл. - с. 398-399
Першакрыніца: ЦДГАУК. Ф. 262, воп.1, спр. 178, л. 16—17

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




г. Петраград

22 верасня 1918 г.

Быўшы Пецярбург, потым Петраград, а цяпер Пеклаград,

Высока і вельмі паважаны Пане Прафэсар!

У гэтых днях, калі мы тут у Пеклаградзе цяжка гаруем, церпючы страшэнны голад, холад і ўсякае другое ліха, вельмі ўсьцешан я быў Вашым лістом-адозвай, каторы я атрымаў праз аднаго земляка-беларуса, прыехаўшага з Мінска. Вялікае і шчырае дзякуй Вам, паночку, і пану акадэміку прафэсару Е. Ф. Карскаму за Вашу ласкавую памяць аба мне. З рукамі і нагамі гатоў я ўцячы з гэтага пекла на родную Бацькаўшчыну, працаваць там дзеля яе, аддаць ёй свае апошнія сілы і злажыць косьці ў роднай зямельцэ, жывучы і працуючы каля 30 гадоў на чужбіне-мачысе!..

Апроч грэцкай мовы замест гэбрайскай валеў бы я чытаць лекцыі па мове лацінскай і рымскай літэратурэ, як маіх спэцыяльнасцях, бо ў гэбрайшчыне я менш крэпак; ну, але як Вы пастановіце, так і будзець.

Хай жыве і цвіце наша дарагая Бацькаўшчына — Беларусь!!

Хай Бог Найвышэйшы дасць Вашай Міласці, Паночку і пану акадэміку прафесару Карскаму сіл і здароўя на доўгія-доўгія годы для дабра і шчасця роднай Беларусі!!

З глыбачайшай пашанай і ўдзячнасцю Ваш

Броніслаў Эпімах-Шыпіла.

P.S. Хацеў бы я і бібліятэкарстваваць, бо больш 25 лет займаюсь гэтым.

З праф[есарам] Жуковічам, Мордвілкай і айцом Шавэльскім пастараюсь пабачыцца, калі знайду іх тут. Тарашкевіч выехаў з Пеклаграда ў Віленшчыну ужо каля 2-х месяцаў. Буга, літовец, мой вучань, у Пэрмі цяпер, ён пойдзець у літоўскі ўніверсітэт, заядлы патрыёт літоўскі.

Бр[аніслаў] Эпімах-Шыпіла.