Ліст Васіля Захаркі да Вацлава Ластоўскага (16 чэрвеня 1920)
Ліст Васіля Захаркі (Рэвэль) да Вацлава Ластоўскага (Рыга) Ліст Аўтар: Васіль Захарка 16 чэрвеня 1920 году Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 783-784 |
У Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 35 і адваротны бок, і 35a, 35b, 35c; канвэрт: Фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 34a |
Самною сталася тое, што у нас, на бяду, натта часта бывае.
Выпіралі і выперлі дэлегацыю дзеля Масквы тагды, калі яна яе не патрэбавала.
Было якое то пазваленьне на прыезд аднаго чалавека, як кажуць Ладнова альбо Чэрэпука дзеля інфармацыі і только.
Я заявіў, што інфармацыя ужо зроблена тав[1] старшыні Рады Рэспуб. Бадуновай дзеля гэтаго прасіў прапусціць дзеля перэгавораў усю місію с 3х чалавек.
На запрос атрыман атказ чэрэз тыдзень, што пазваляецца выехаць толькі аднаму чалавеку дзеля інфармацыйных перэгавораў.
Прымаючы пад увагу, што у п. Маркевіча маюцца самастаяцэльныя паўнамоцствы ад партыі мы пастанавілі ехаць яму і гаварыць ад партыі і разам стым даць урадоую[2] інфармацыю згодна с даным яму намі наказам.
Ен мусіць выедзе у пятніцу[3].
Замясьціцялем яго пакуль што будзе тутака Чэрэпук.
Тутака Енерал Васількоўскі (вельмі энергічны чалавек), с каторым я веў перэгаворы с Эстонскім Міністрам загранічных спраў аб справах, якія я перэдам Вам на словах.
Я с Васількоўскім і яшчэ адным палкоўнікам, выеду да Вас у пятніцу альбо суботу.
Заутра думаю яшчэ пабываць і больш раз’ясніць Беларускае пытаньне Гукоўскаму[4], хаця усе значэньне не тутака а у Маскве. Яны тутака прастыя перэдатчыкі і толькі.
Хаця Мамонько і страшэньне крычаў за тое, каб выпусьціць Каладзея, але як я цяпер разабраўся гэтаго рабіць не следавало, асабліва калі Вашая партыя завязала непасрэдственныя перэгаворы. Ен не прызнае не моцы Усебеларускаго З’езду, ні Ураду, ні партыі. Пасьля мае з ім гутаркі ён стаў як бы другім, але я не веру яму. Выехаў ен учоры. Думаю што ен не вораг сабе каб добра гаварыць аб нас.
Незразумела чаго тутака плентаецца і Шолкавы. Хваліць сябе і лае усіх нашых. Так усюды адным словам цяжка і трудна жыць. У Вас так само не добра, я разумею апра[5] стра слоу Езавітава — это дзеля прадстаўніка немажлівая рэч. Паклон Вашэй жонцы і усім нашым.
Васіль