Ліст Вацлава Ластоўскага да Аляксандра Вальковіча (31 ліпеня 1920)
Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) да Аляксандра Вальковіча (Рыга) Ліст Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 31 ліпеня 1920 году Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 827 |
Машынапісная копія ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 263. |
Рада Народных Міністроу.
31 Ліпня 1920
№383
Кірауніку Канцэлярыі рады Народных
Паважаны Грамадзянін,
карыстаючыся нададзеным мне пастановай Прэзыдіума Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ад 6 чэрвеня 1920 году правам, прапаную Вам узяць на сабе Пасаду і Абавязкі Міністра Фінансау Беларускай Народнай Рэспублікі.
Прыміце, Грамадзянін, запэуненьне у шчырай да Вас пашане.
[Аўтар:Вацлаў Ластоўскі|Ластоўскі]]
Старшыня Рады Народных Міністроу