Ліст Вацлава Ластоўскага да Дамініка Сямашкі
Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) да літоўскай дэлегацыі да перамоваў з Расеяй Дамініка Сямашкі (Рыга) Ліст Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 2 траўня 1920 году Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 740-741 |
Машынапісныя копіі Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 50 аркуш 28; фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 205; фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 211. |
Рада Народных Міністроу
2 мая 1920 г.
№185
Дэлегату Літоускай Дзяржавы на
Мірную Конфэрэнцыю паміж Літвой і Расеяй
У адповедзь на Вашу заяву 2 мая 1920 г. Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, разважыушы праект абароны Беларускіх зямель Городзеншчыны ад польскаго захвату, які выстауляе Урад Літоускай Дзержавы, мае гонар паведаміць Вас, што Урад Беларускай Народнай Рэспублікі можэ згадзіцца на праект, але толькі тады, калі:
1, будзе мець на руках патрэбные гаранціі Літоўскай Дзяржавы;
2, калі пытаньне аб граніцах паміж Беларускай Народнай Рэспублікай і Літвой будуць развязаны толькі самымі гэтымі дзяржавамі без нарушэньня суверэнных правоу абодвых Народоу і Дзержаў.
Старшыня Рады Народных Міністроу Б.Н.Р.
В.Ластоускі.