Ліст Вацлава Ластоўскага да Кастуся Езавітава (18 траўня 1920)

Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) да Кастуся Езавітава (Рыга, вых. № 197)
Ліст
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
18 траўня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 756-757
На арыгінале зьмешчаная таксама прыпіска Ластоўскага: «Пастанова аб назначэньні адменена і назначэньне не ўручэно. ВЛ.» Машынапісны арыгінал у Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 173.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЯГО МІЛАСЬЦІ

Шэфу Вайскова-Дыплематычнай Місыі

Беларускай Народнай Рэспублікі ў Латвіі і Эстоніі

Генэрал-Маёру

Маючы на ўвазе Вашу працу ложэную Вамі дзеля адбудаваньня Беларускай Незалежнай Дзержаўнасьці і ацэніваючы яе паводле заслуг перад Бацькаўшчынай, прапаную Вам, ад імені Беларускаго Народу, прыняць на сябе кіраўніцтва Міністэрствам Абароны Беларускай Народнай Рэспублікі на правах Міністра Абароны і с часовым зьмешчэньнем гэтаго становішча с папярэдней Вашай працай і пасадай як Шэфа Вайскова-Дыплематычнай Місыі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Латвіі і Эстоніі.

В.Ластоўскі

Старшыня Рады Народных Міністроў.