Ліст Вацлава Ластоўскага да Клаўдзія Дуж-Душэўскага (19 траўня 1920)

Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) да Клаўдзія Дуж-Душэўскага (Вільня)
Ліст
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
19 траўня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 757-758
Рукапісная копія ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 24 і адваротны бок.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Братка!

Меўся ліст ісці іншай дарогай і дзеля гэтаго пісаны на палатне. Да палатнянаго ліста ось комэнтарыі:

Беларуская Рэспубліка ужо не офіцыальна прызнана і дзеля гэтаго Антанта хочэ заключыць з намі тарговые умовы. Пасьля завязаньня тарговых стасункоў будзе офіцыальнае прызнаньне.

Трэба каб ад нас у Парыж выехала экономічная дэлегацыя зложэная с прэдстаўнікоў нашых цэнтральных Устаноў. Экономічную дэлегацыю зацьвердзіць наш Урад і выдасць ей дакумэнты. Дэлегаты павінны мець ад сваіх Урадоў поўнамочча на падпісываньне тарговых Умоў з дзержавамі Антанты купляць ад іх уселякіе тавары і прадаваць нашы тавары.

Справа павінна вясціся у вялікім сэкрэце, бо палякі ня выпусцяць дэлегацыі і напсуюць нам заграніцай.

Урад у нядоўгім часе атрымае вялікую пазычку, але цяпер Экономічная дэлегацыя павінна выехаць на кошт сваіх праўленьнёў. Тавары можна закупляць на крэдыт на мільённые суммы. Усе закупленые тавары павінны будуць прапушчаць палякі не ўчарод, бо яны пойдуць да вашых фірм як урадовые антанцкіе транспорты.

Цяпер аб асобах. Трэба каб ад Вільні выехаў ты і каб ты падабраў сабе дэлегацыю з Мінска. Калі ад Цэнтр. Бела ня можна узяць беларусоў, то і не чэпайце яго, а вазьміце толькі ад Саюзу Сельскай Гаспадаркі. Гэто на тое каб нам не працаваць на тых, хто ня хочэ нашай дзержаўнасці.

У Рыгу склікаем мы зьезд беларускіх, палітычных, культурных і грамадзянскіх працаўнікоў на нараду. Можэ прыехаў-бы Рак ці хто з нашых wisawi. Найлепей было-б, каб Рак.

С прызнаньнем нас Расеяй справа стаіць гэтак сама добра. Вядуцца перэгаворы с Чычэрыным:- у прынцыпе яны прызнаюць нам право на самаозначэньне. Мы вымагаем ад іх публічнаго аб гэтым акту, які і спадзяемся дастаць небавам.

Пагавары з Грыбам аб тым, што падтрыманьне Ураду партіяй у гэты момэнт вельмі патрэбнае. І ніхай высцярэгаюцца обшчэроссоў. Настрой тут такі, што зменяць назовы партыі ня хочуць нашы сябры. Інтэрнацыоналізму баяцца.

Затым цалую цябе і кланяюся усім грамадзянам

Твой ВЛастоўскі