Ліст Вацлава Ластоўскага да Лявона Зайца (2 жніўня 1920)

Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) да Лявона Зайца (Бэрлін)
Ліст
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
2 жніўня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 830-831
Рукапісная копія ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 63 і адваротны бок.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Высокапаважаны Грамадзянін Л.Заяц!

Бягучы політычны момэнт, калі беларускае пытаньне становіцца папраўдзі актуальным, вымагае з нашай стараны ня толькі найбольшых высілкоў, але також і арганізованнасці. З гэтай мэтай мной учынены некаторые крокі да таго, каб 1) сабраць Урад і Прэзыдыум Рады у адно мейсцо і 2) каб нашы выступленьня насілі арганізаваны характар. Праўда першае і другое цесна звязана з нашым матэрьяльным становішчам. Думаю, што яно паправіцца. У адношэньні да працы нашай на нямецкай тэрыторыі, на нарадзе, з маючыміся тут сябрамі, мы пастанавілі замяніць Бэрлінскае дыплёматычнае прэдстаўніцтво на Місыю і абсадзіць яе грамадзянінам Язэпам Варонкай. Матывы скланіўшые да гэтаго маюцца даволі важкіе. Між іншымі матывамі не малаважны і той, што Вас, як дзержаўнаго Кантралера трэба злучыць з Урадам, а такжэ што Кантралерскі Урад ня можэ злучацца з выпаўняньнем звыклых Урадовых чыннасцей.

Пішу гэты ліст з мэтай паінфармаваць Вас аб кіраваўшай мысьлі пры назначэньні, веру, што Вы зразумееце важнасць бягучаго момэнту і чым дужы дапаможэце 1) каб ніхто не арганізавана не выступаў (маю на думцы апошняе выступленьне у Вене[1] 2) каб навязаць найлепшую інформацыю, 3) каб сабраць Урад у адно мейсцо.

Затым бывайце здаровенькі

цісну руку Вашу і палецаюся Вашай памяці

Ваш ВЛаст…

2.VIII.20

Зноскі

правіць
  1. Паездка Аляксандра Цьвікевіча у справе фінансаў у Вену.