Ліст Вацлава Ластоўскага да Міністэрства замежных справаў Літвы

Ліст Старшыні Рады Народных Міністраў БНР Вацлава Ластоўскага да Міністэрства замежных справаў Літвы
Грамата
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
17 красавіка 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 720
Машынапісныя копіі ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 50 аркуш 30; фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 206; фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 212

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Літоускаму Ураду
Міністэрства Загранічных Спрау.


Уважаючы, што польская і маскоўская акупацыя беларускіх зямель есьць з’явішчэ пераходнае і што трывалы мір на Усходзе Эуропы магчымы толькі тады, калі Беларускі Народ здабудзе сабе поуную незалежнасьць, — Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, кіруючыся у сваей міжнароднай палітыцы да паразуменьня з суседнімі Дзяржавамі на грунце прызнаньня імі Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, зьвертаецца да Літоускаго Ураду с прапазыцыей навязаць перэгаворы дзеля утвареньня сціслаго кантакту што да палітыкі у аднашэньні да расейскаго і польскаго імперыялізму, так і у выступленьнях на міжнароднай палітычнай арэне.

Каб дайсьці гэтага кантакту, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі прапануе умовіцца што да будучых граніц між Літоускай і Беларускай Дзяржавамі: пры чым зазначае, што узамен за прызнаньне Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і падтрыманьне Яе Дзяржауных інтэрэсоу, гатоў паступіцца сваімі правамі на найболей спорные пагранічные тэррыторыі і некаторые насяленные пункты.

Пажадана навязаць перэгаворы ужо у другой палавіне гэтаго месяца, а найболей выгодным мейсцам перэгавороу Урад Беларускай Народнай Рэспублікі лічыць место Рыгу.

Старшыня Рады Народных Міністроў

Беларускай Народнай Рэспублікі

В.ЛАСТОУСКІ

Коуна 17.4.1920