Ліст Вацлава Ластоўскага да Пётры Крачэўскага (20 красавіка 1923)
Ліст Вацлава Ластоўскага пра выхад з ураду Беларускай Народнай Рэспублікі Ліст Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 20 красавіка 1923 году Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1, чэрвень 1923 г., б. 61 |
Публікацыя была пад загалоўкам «Выступленьне В. Ластоўскага з Ураду Бел. Нар. Рэспублікі.». Мела таксама анатацыю: «Выбраны, 14 сьнежня 1919 году, Радай Беларускай Народнай Рэспублікі, Старшынёю Рады Народных Міністраў, грам. В. Ластоўскі, 20 красавіка 1923 году вышаў са складу Ураду, злажыўшы ніжэйпададзенае пісьмо Маршалку Рады Б. Н. Р. грам. Крэчэўскаму». |
Пану Маршалку Прэзыдыуму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пры істнуючых ўзаемаадносінах далейшую працу лічу для сябе немагчымай, а дзеля гэтага прашу Вас, ад сягоняшняй даты, лічыць мяне выбыўшым са складу Дзяржаўнай Калегіі.
Прыміце запэўненьне ў належнай да Вас пашане і прыхільнасьці
В. Ластоўскі.