Ліст Вацлава Ластоўскага да Янкі Чарапука (28 красавіка 1920)

Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) да Янкі Чарапука
Ліст
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
28 красавіка 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 732-733
Рукапісная копія Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 17 і адваротны бок.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дарагі Таварышу!

Падробна аб усім інформуйце аддаўца гэтаго, грамадзянку Стаху. Офіцыальная Ваша роля кончылася з ўручэньнем ноты і да адповедзі на яе я раіў-бы ужыць час на падтрыманьне выступленьнёў партыйных таварыша Язэпа у дойсьцю ім яго мэт. (Разумеецца, калі я думаю не памылкова, што да маючагося у Вас вольнаго часу).

Між іншымі заданьнямі важна вытлумачыць усходнікам, што прызнаньне Беларусі ляжыць у іхнім інтэрэсе. Якімі даннымі — ніхай падскажэ Вам Ваша знаёмасьць с палітычнай сытуацыей на усходзе і Вашэ патрыотычнае сэрцэ. Гэтым Вы зробіце Вялікі крок наперад да правільнаго разуменьня імі нашай справы. Заўважце, што Польша опэруе беларускім нацыональным пытаньнем і стараецца захапіць на яго манаполію ў свае рукі; Пасколькі для нас цяжка рэакцыйная Польша, па столькі яна не страшна, але страшэн для нас польскі дэмократызм, а гэты апошні мае небавам факірстваваць на нашай Бацькаўшчыне. Цяперашні момэнт пад’ёму беларускаго Народу не павінен апасьці ні дарэмна, ні дзякуючы дабрадзействам езуіцкаго польскаго дэмократызму. Зрэшта толькі недальнавідны палітык не бачыць, што у цяперашні момэнт Беларусь яуляецца гордзіевым вузлом усходняй проблемы. А мы іх лічым, разумеецца дальнавіднымі.

Дайце падробную справаздачу аб Паўлоўскім — што і скуль?

Што пісаў Маркевіч і які атрымліваў адказ?

Чаму меўся туды ехаць Маркевіч?

Як выплыло пытаньне аб прызнаньні ураду Эстіей?

Ці ёсьць і якое грамадзянство беларускае у Рэвелі? Можэ ёсць людзі здатные да дзержаўнаго будаўніцтва.

Наагул прашу падробна інфармаваць. Калі будзе у аўторак[1] адповедзь — прысылайце з Нікіціным.

Затым пасылаю Вам таварыскае павітаньне

ваш ВЛаст.

Зноскі

правіць
  1. 4 траўня 1920 году