Ліст Вацлава Ластоўскага да міністра замежных справаў Літвы (21 чэрвеня 1920)
Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) да міністра замежных справаў Літвы (Коўна) Ліст Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 21 чэрвеня 1920 году Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 790-791 |
Машынапісная копія ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 236 і адваротны бок. |
21 чэрвеня 1920
№278
ЯГО ДАСТОЙНАСЬЦІ
Пану Міністру Загранічных Спраў
Літоўскай Рэспублікі.-
Мною 17.IV.20 у ноце на імя Ураду Літвы была пададзена пропозыцыя навязаць перэгаворы дзеля падтрыманьня і узмацаваньня добрасуседзкіх адносін між Літвой і Беларусьсю; дагэтуль на маю пропазыцыю я ня меў адповедзі.
Уважаючы, што незалежна ад усякіх перэхадзячых варункоў, Беларусы і Літвіны будуць заўседы суседаваць і, што, ўзаемные нашы добрые адносіны — справа заўседы учасная і важная (бо-ж перэселеньня народаў, прынамні у скорым часе, не правідзіцца), а прычын ўзаемнаго блага адношэньня пакульшто німа, я паноўна звертаюся да Вас прапануючы навязаньне перэгавороў.
Гэто патрэбна тым болей, што Вашы і нашы ворагі мнімай супярэчкай Літоўска-Беларускай арудуюць і стараюцца шкодзіць; буфэр-ж беларускі быў-бы зарукай і самаго трывалаго істнаваньня Літоўскай Рэспублікі, — гэто дзержаўные мужы Літвы павінны уразумець і пайсці на помач нашаму дзержаўнаму будаўніцтву, што дарогай прызнаньня Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Затым прыміце, пане Міністр, запэўненьне у нашых самых прыязных пачуваньнях..-
В.Ластоўскі
Старшыня Рады Народных Міністроу.
Атповедзь прашу прыслаць па адрасу: Рыга Nicolaj St 20-1 Беларуская Місыя.