Ліст Вацлава Ластоўскага да невядомага адрасата № 2 (6 чэрвеня 1920)
Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) да невядомага адрасата (Масква) Ліст Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 6 чэрвеня 1920 году Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 777 |
Рукапісная копія ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 41 і адваротны бок. |
Шчырая і доўгалетняя праца Ваша пазваляе мне пісаць да Вас адразу, аб тым, што патрэбна для справы дзержаўнаго адбудаваньня у цяперэшні момэнт. Веру што зробіце усё што ў сілах Вашых.
Мы на перадодні прызнаньня Беларускай дзержавы Зах. Эўропай. Там справа наша стаіць лепей як украінская. Трэба як найскарэйшаго прызнаньня і ад Расеі. Ненавідную польскую окупацыю мы можэм ліквідаваць у сябе самі сваімі ўласнымі сіламі, калі будзе у нашых руках на гэто экономічная спрамога. Ня хочэм у Беларусі ніякіх чужых войск. Што да дзержаўнай формы, то будзе яна больш левая, як у Расеі, мяркуючы з настроёў у народзе, але думаем, што ня будзе яна і такой руйнуючай у пераходны момэнт. Адным словам наша Рэспубліка народная, а гэто значэ, што формы дзержаўнасці устанаўляе сам народ і будзе мець такіе, якіе ён палічыць за лепшые.
Мы, як партыя будзем праводзіць сыстэму рад, бо толькі пры гэтай сыстэме можэ быць гаранцыя што у Беларусі кіраваць будуць беларусы.
Затым прыміце шчырае павітаньне і запэўвеньне у глыбокай да Вас пашане
Ваш ВЛаст.